Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Стиль


Сёння на вуліцах страны ўсё часцей можна сустрэць людзей, вопратку якіх ўпрыгожваюць ўзоры беларускіх арнаментаў. Прычым тычыцца гэта не толькі «андеграундных» месцаў навалы моладзі, але і патрабавальных грамадскіх месцаў баўлення часу… Як гэта адбылося? Апошнія некалькі гадоў нацыянальная сімволіка стала мільгаць у побыце — за межамі касцюмаванай эстрады. Прычым здарылася так адначасова — і ў Беларусі, і ў Расіі, і на Украіне.

Калі першы час мелі месца толькі нясмелыя спробы ўпрыгожыць сябе аксэсуарамі ў этнічным стылі (фенечкі, кулоны, чахлы для мабільнікаў, прадметы хатняга інтэр'еру), то сёння не здзіўляешся, убачыўшы дарагі аўтамабіль, распісаны пад хахламу цi гжэль, альбо чалавека ў кафтане з арнаментам, які наведвае культурныя месцы, або проста гуляе па горадзе. Больш гэта не ўспрымаецца, як дзівацтва, хутчэй, выклікае павагу да тых, каму камфортна быць сабой, на сваёй зямлі.

Асабліва з прыходам цёплага надвор’я не толькі сталіца стала пястрэць стыльнымі прадметамі гардэроба з беларускай сімволікай.

Фiналiстка мiжнароднага конкурса прыгажосцi ў вопратцы ад А.Фальковіч

Адкуль бярэцца ўсё гэтае адзенне і ў такой колькасці? Мы пагаварылі з адным з «эпіцэнтраў» творчай майстэрнi — беларускім дызайнерам моды Анастасіяй Фальковіч:
«У момант нядаўняга адраджэння цікавасці моладзі да беларускай культуры, мы пад натхненнем пашылі невялікую калекцыю ў этнічным стылі і прапанавалі яе на некалькіх тыднях моды.

Тое, што было зроблена «як для сябе», атрымала цікавае развіццё. Была мэта стварыць сучасныя модныя рэчы, прасякнутыя духам беларускай культуры, гісторыі. І жаночыя, і мужчынскія ўборы рабіліся хутчэй як канцэпты haute couture, чым як гардэроб паўсядзённага побыту. Аднак пасля першага паказу, вышыванкі, адну за адной, сталі набываць знакамітасці з розных куткоў нашай краіны.

Конкурс прыгажосцi Каралева-вясна ад БРСМ

Калекцыю раскупілі практычна адразу, для наступных паказаў даводзілася адшываць асобнікі зноўку, а таксама прыдумляць нешта новае.

Група litesound, мадэль Карына Смольская, вядучы Аляксандр Серыкаў у вышыванках Фальковiч на адпачынку

Якое ж было здзіўленне, калі ў сацыяльных сетках сталі з’яўляцца бытавыя фотаздымкi з жыцця знакамітых клiентаў, апранутых у нашую, беларускую вопратку! Пачуцці змяшаліся: гонар, захапленне і мора прыемных эмоцый далі штуршок для новай хвалі натхнення, каб рухацца ў гэтым кірунку далей." - распавядае Анастасія: «Магчыма, гэта прагучыць банальна, але я раблю рэчы з любоўю, укладваю ў іх душу. Само адзенне і арнаменты маюць сэнс. Але больш за ўсё захапляе тое, што людзям гэтыя рэчы па-сапраўднаму пасуюць, паколькі шыюцца індывідуальна.

Сям'я беларускiх акцёраў - Аляксандр i Валянцiна Гарцуевы i Зоя Белахвосцiк з аўтарам вопраткi

На выхадзе атрымліваецца не кіч дзеля кіча, а прыгожыя якасныя рэчы, якія выдатна спалучаюцца з сучасным абуткам i штодзённым гардэробам. За апошні месяц мы атрымалі некалькі заказаў ад нашых землякоў, якія пражываюць за мяжой — у Польшчы, Літве, Расіі і Эстоніі. Грэе душу, што людзі не забываюць пра свае карані".

Паказ сукенак з каллекцыi Ракаўскi Куфэрак ў Дзень Вышыванкi Фатограф - Iван Траймак Пастаноўка - Наталля Макей

«У Анастасіі Фальковіч невялікае атэлье, якое яна стварыла ўласнай працай за доўгія гады. Толькі назіраючы і дапамагаючы ёй асабіста, атрымліваецца зразумець, колькі старання чалавек ўкладае ў свой прадукт. З Насцяй мы пасябравалі зусім нядаўна, па іншаму праекту. Аднак, нечаканы бум на трэнд з вышыванкамі істотна перайграў планы, супрацоўніцтва пайшло ў іншым ключы.

Паказ дзяцячай калекцыi Анастасii Фальковiч на фестывале Этна-стыль

Не перастаю здзіўляцца, наколкi шмат замовау прыходзіць на індывідуальны пашыў менавіта ў этна-стылі. Было некалькі хлопцаў і дзяўчатаў, якія замовілі вянчальныя ўборы для вяселля з беларускімі абрадамі - з нецярпеннем чакаем іх фотаздымкаў. Гэтак жа, ў госці заходзяць артысты напярэдадні выступаў - здараецца распрацоўваць нацыянальныя «прыкіды» для канцэртаў.

Спявачкi Жанэт, Вiкторыя Алешка i група PROвокация, канцэрт на Стэлле Фатограф - Вiталь Матусевiч
Вольга Сацюк у сукенцы ад Фальковіч - backstage вiдэа-клiпа

Тым не менш, у асноўным кліенты — простая моладзь, з добрым густам, якая не саромеецца свайго пачуцця стылю. Хоць, зразумела, людзі арыентуецца на сваіх куміраў, і не сакрэт, што мода на беларускую вышыванку пайшла ў масы менавіта пасля таго, як стала папулярнай сярод творчай інтэлігенцыі. Спевакі, акцёры, тэлевядучыя, іншыя культурныя дзеячы і публічныя персоны заўсёды задаюць тон для асяроддзя, у якiм жывуць і твораць — тут гаворка менавіта пра паўсядзённае жыццё, а не пра сцэнічныя вобразы. Той рэдкі выпадак, калі прадукт айчыннай вытворчасці падабаецца не «таму, што свой», а таму, што сапраўды выдатны і, як гэта ні дзіўна, не з’яўляецца дарагім па кошту. Гэтую вопратку прыемна насіць, яна камфортная, і, што немалаважна для нашых людзей, візуальна прыгожая. Для спажыўца, якi змірыўcя з тым, што як правіла «сваё — не крута», гэта нібы глыток свежага паветра, «аблом» стэрэатыпаў. Як бачыце, я і сам не стаў выключэннем … «- дзеліцца ўражаннямі мастацкі кіраўнік шоу-рума Анастасіі Фальковіч.

Дапаможнiкi Анастасii ў вытворчай дзейнасцi

2-га ліпеня нашая краіна адсвяткавала «Дзень вышыванкi», 3-га — «Дзень Незалежнасці». Абодва святы нібы паддалі спякоты энтузіязму і цікавасці да сваёй культуры. Пра гэта можна прачытаць на TUT.BY.

Нужные услуги в нужный момент
-20%
-10%
-50%
-20%
-28%
-16%
-45%
-10%
-20%
-15%
-10%