• Делай тело
  • Вкус жизни
  • Отношения
  • Стиль
  • Карьера
  • Вдохновение
  • Еда
  • Звезды
  • Анонсы
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Проба пера


Маша спяшалася. Высокая, вабная, у сваёй любімай блакітнай сукенцы, яна хутка крочыла па адной з цэнтральных вуліц сталіцы, раз-пораз пазіраючы на свой адбітак у люстраных вітрынах.

фото
favim.com

Сёння яна запісана на манікюр, а вечарам яе чакае сустрэча з сынам боса. Малады чалавек праяўляў да яе інтарэс даўно, але дзяўчына старалася “трымаць дыстанцыю”, спецыяльна ігнаравала нахабнага кавалера. Яна чакала, калі Рома трывала “сядзе на кручок”. Пра такога жаніха Маша марыла заўсёды: багаты, стыльны, на дарагой іншамарцы і з вялікімі перспектывамі! Крыху грубіян і пашляк, ды і з твару не вельмі… Толькі пры такіх вартасцях гэта дробязь. Цяпер галоўнае даказаць яму: лепшай, чым Маша, ён не знойдзе. Што-што, а падаць сябе яна ўмела.

Дзяўчына зірнула на гадзіннік і паскорыла крок. Сёння нельга спазняцца. Такія, як Рома, не чакаюць. Яны прывыклі, каб чакалі іх. Нічога, Маша не ганарлівая. Калі татачкаў сынок любіць іграць у крутога донжуана, яна падыграе. Самае галоўнае, каб гэты шчанюк не апамятаваўся да таго як яна стане яго жонкай.

– Маша? – паклікаў раптам нехта здзіўлена. – Кірыловіч Маша? Няўжо ты?

Дзяўчына неахвотна спынілася, здзіўлена гледзячы на нахабніка, які адважыўся марнаваць яе каштоўны час. Перад Машай стаяў высокі малады чалавек у лёгкай белай тэнісцы, якая выгадна падкрэслівала шакаладны загар мускулістых рук, у такіх жа лёгкіх белых штанах. Хлопец жмурыўся ад сонца і белазуба ўсміхаўся. У руцэ ён трымаў ключы ад машыны. Маша заўважыла значок BMW і ветліва ўсміхнулася:

– Так, я. Адкуль вы мяне ведаеце? Прабачце, але памяць дзявочая…

– Лёша Вернікоўскі. Мы з табой тры гады за адной партай сядзелі.

Маша ніколі не любіла школу. Ёй заўсёды цяжка даваліся дакладныя навукі, на ўрокі фізікі і матэматыкі дзяўчыну было не загнаць. У восьмым класе Маша згубіла інтарэс да вучобы ўвогуле. Яна была самай прыгожай не толькі ў класе, але і ў школе, і лічыла, што гэтага дастаткова. Неабавязкова зубрыць урокі, паступаць у ВНУ, там зноў зубрыць… Можна проста знайсці багатага жаніха і ні пра што не турбавацца.

Сітуацыя з адзнакамі выправілася, калі Машу пасадзілі побач з ім – нязграбным “разумнікам” Вернікоўскім, які ніколі не развітваўся са сваімі акулярамі, з-за чаго нагадваў нейкую казачную рыбіну. Маша хутка зразумела, як сябе паводзіць, і кожны раз падсоўвала яму свае работы са словамі: “Дапамажы мне, Лёш, я не разумею...” І ён дапамагаў. Рашаў задачы, пісаў кантрольныя, а калі Машу выклікалі да дошкі, падказваў ёй як мог.

Хутка аднакласнікі заўважылі, як глядзіць “батанік” на каралеву школы. Пачаліся смешкі, кпіны… Чуткі дакаціліся да 10 “Б”, і Машын кавалер “сур’ёзна пагаварыў” спачатку з Машай, а потым і з Вернікоўскім. Дзяўчына перастала вітацца з Лёшам. Ён ніколі не падабаўся капрызнай прыгажуні, і з-за яго губляць такога хлопца, як Арцём з дзесятага класа, яна не збіралася. Канешне, у глыбіні душы Маша хацела, каб Лёша прызнаўся ёй у каханні. Але ён ніколі не пісаў ёй запісак, не прызначаў спатканняў. Нават са школы ніколі не праводзіў. Хаця праважатых у яе хапала і без Лёшы…

фото
favim.com

Маша пазірала на статнага хлопца і не верыла сваім вачам. Дзе тая нязграбнасць, маўклівасць? Дзе вялізныя акуляры?

– Прабач, Лёша, не пазнала, – схамянулася дзяўчына.

– Гэта мая бяда, – засмяяўся хлопец. – Ужо трэці аднакласнік праходзіць міма. Ці ж я так пастарэў за шэсць гадоў?

– Не пастарэў, а пасталеў, – паправіла Маша. У яе голасе з’явіліся новыя ноты, ласкавыя і мяккія. – І… папрыгажэў.

Дзяўчына адчула, што чырванее. Дзіўна, часцей было наадварот – гэта яна прымушала хлопцаў залівацца чырвонай фарбай.

– Дзякуй, ты таксама папрыгажэла. Можа, ужо і замуж выйшла? – пацікавіўся Аляксей.

– Не знайшлося прынца… – з намёкам адказала Маша.

– А я знайшоў сваю прынцэсу! Жанюся праз два тыдні. Ведаеш, мая Таня такая цудоўная! Бывае, я нават сумняваюся, ява гэта ці сон…

Лёша яшчэ нешта расказваў, але Маша больш не слухала. Яна глядзела на ззяючага шчасцем хлопца і ўсё больш зайздросціла той невядомай Тані.

– …якраз яе сустракаю. А вось і яна! Знаёмся, Танюша, гэта Маша, аднакласніца. Маша, гэта Таня, мая нявеста.

Маша агледзела дзяўчыну, якая з радаснай усмешкай абдымала за талію Лёшу, і не паверыла сваім вачам. Невысокая, з прамымі русымі валасамі, без грама касметыкі, у простай майцы і джынсах – гэта “мышка” не ішла ні ў якае параўнанне з ёй, Машай!

– Вельмі прыемна, – прабубнела Марыя і паціснула працягнутую руку.

…Яна стаяла і глядзела ўслед новенькай BMW. Машына хутка схавалася за паваротам, а Маша ўсё не краналася з месца. На душы было неяк пуста, пагана… “Які сёння дрэнны дзень”, – падумала дзяўчына і павольна пайшла па вуліцы.

Если вы хотите принять участие в проекте "Проба пера" и выиграть 2 миллиона белорусских рублей, присылайте нам свои произведения. С условиями участия можно ознакомиться ТУТ

Напоминаем, что на итоговое мнение жюри влияет не только количество и качество.

Нужные услуги в нужный момент
-20%
-20%
-15%
-30%
-20%
-10%
-10%
-10%
0058953