• Делай тело
  • Вкус жизни
  • Отношения
  • Стиль
  • Карьера
  • Вдохновение
  • Еда
  • Звезды
  • Анонсы
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Проба пера


Яшчэ некалькі тыдняў назад Марынка была дома з мамай, была “дамашняя” – так называюць у інтэрнаце дзяцей, якія жывуць дома, з бацькамі. А вось цяпер трэба тут прывыкаць жыць – у інтэрнаце пры дзіцячым доме.

Ёсць яшчэ шанс, што ты можаш апынуцца зноў дома, што вось сёння ці заўтра, ці паслязаўтра прыедзе мама і скажа: “Дачушка, хадзем дамоў, назаўсёды, мне дазволілі цябе забраць. Я змянілася, больш не п’ю...”

фото
diary.ru

Так, такое хоць не часта, але бывае. І Марына цярпліва чакала гэту хвіліну. Ёй і сны амаль кожную ноч сніліся пра тое, што вось на парозе інтэрната стаіць мама, такая прыгожая, з усмешкай, рукі расхінула, кліча: “Марына, Марынка, ідзі хутчэй дамоў, я цябе чакаю, дачушка!” Але гэта, на жаль, было толькі ў сне. Марына нават і прасыпацца не хацела, заплюшчвала вочы, каб зноў і зноў глядзець гэты добры сон, які кожны раз заканчваўся так, што яна бегла да маці і не дабягала, неяк нібы зачэплівалася за нешта і падала – адразу прасыпалася на гэтым месцы і потым яшчэ доўга ляжала з адкрытымі вачыма, узіраючыся ў адну кропку.

Кожны раз, калі клалася спаць, думала і ўспамінала пра дом, пра маці, узгадвала маленькую сястрычку, якую забралі ў Дом дзіцяці. Як яна там адна, без маці, без Марынкі, калі сустрэнуцца з ёй? Марынка ўжо вялікая, амаль 9 год, тут, у інтэрнаце, ужо і сябровак сабе знайшла. Яны нават яшчэ і зайдросцілі Марынцы: у яе і маці, і сястрычка ёсць, а ў некаторых нікога няма – ці ў турме, ці ў вышуку, у каго зусім, як кажуць, на тым свеце.

Лепшая сяброўка Наталка прывязалася да Марынкі, усё побач трымаецца, вада не размые. Наталка ў дзіцячым доме не першы год. Маці яе знайшлі забітай на дарозе, падкінутую пад фуру, такая смерць не рэдкая для жанчын, вядучых разгульны прыдарожны вобраз жыцця. Наталка часта ўспамінала маці, плакала і вельмі шкадавала, што згубіла адзіны фотаздымак, дзе яна з маці жывой, прыгожай, маладой. Марынка спачувала сяброўцы, у яе маці ёсць, хоць і выпівае, але, можа, кіне ў хуткім часе, бывалі часы – кадзіравалася і некалькі месяцаў не піла, у калгасе працавала. Марыне маленькую сястрычку нарадзіла, бацька кінуў іх – зноў запіла.

Не, Марынка не трымала ліха на яе, гэта ўсё няпрошаныя госці – як прыйдуць, дык не выганіш. Марынка і плакала, і прасіла маці не піць, і бутэлькі хавала, але дарэмна. У школе цярпелі, цярпелі, папярэджвалі, а потым, калі дзяўчынка стала шмат прапускаць і тыднямі не хадзіла ў школу, бо малую глядзела, прыйшлі і забралі Марынку ў інтэрнат пры дзіцячым доме, а малую сястрычку – ў Дом дзіцяці...

Гэты дзень яна ніколі не забудзе – як плакала наўзрыд малая, як маці, адышоўшая ад гэтага зацямнення, прасіла не забіраць дзяцей: “Ну апошні раз даруйце, даруйце, больш не буду – і піць кіну, і дзяцей буду глядзець!” Але яе не сталі больш слухаць, бо гэта абяцанне яна давала ўжо не аднойчы. Не, Марынка ніколі не забудзе той дзень. Гэта цяпер неяк не так балюча ў душы, пачала ўжо прывыкаць, боль сціх. А тут яшчэ Наталка, добрая сяброўка, знайшлася. Дзялілася Марынка з ёй ўсімі думкамі, і цукеркамі, калі мама раз-пораз да яе прыходзіла.

Вось і сёння да Марынкі маці прыйшла не зусім цвярозая і не прынесла нічога, але іншыя дзеці з зайздрасцю глядзелі на Марынку з маці, якія сядзелі на бардзюры каля інтэрната, як два верабейчыкі, і гаманілі. Марынка абдымала маці за галаву і гладзіла па валасах, нешта шаптала ў вуха і ўсміхалася шчаслівая, а маці з пачырванелым тварам глядзела амаль ўніз, не падымаючы вачэй і адчуваючы шматлікія погляды дзяцей, якія з ўсіх бакоў сачылі за іх сустрэчай.

Калі Марынку паклікалі снедаць, яна нават ісці не хацела, але потым хуценька збегала, вярнулася са скібкай батона ў руцэ і працягнула маці: “На, паеш, табе яшчэ шмат ісці, грошай на білет няма, напэўна?” – “Дзякуй, Марынка, не трэба”.

Маці неяк згорбілася, увабрала галаву ў плечы, пачала адыходзіць назад: “Пайду я ўжо, дачушка, прабач. Можа, скора дома з сястрычкай будзеце. Слова даю. На працу ўладкуюся, вось пабачыш, Марыначка, усё будзе добра”.

Марынка і верыла і не верыла словам маці, але ў яе дзіцячым сэрцы цяплілася надзея, што ўсё хутка зменіцца і яна будзе дома.

Наступныя два дні Марынка была сама не свая. Усё маўчала, сядзела адна ды сумавала. Наталка занепакоілася:

– Ты чаго, Марынка, сумуеш тут, хадзем у камп’ютэр пагуляем, маці твая хутка зноў прыйдзе, а можа, і дамоў цябе забярэ!

– Не, Наталка, не хачу гуляць, так мне на душы сумна, так дамоў хочацца, хоць на хвілінку б там апынуцца... – і Марынка заплакала.

– Дык давай сходзім, ты ж не так далёка жывеш. Мы хуценька, толькі туды і назад, ніхто нават і не заўважыць.

– Ты што, Наталка, – “не заўважыць”?

– А давай вопратку не будзем браць. Пайшлі хутчэй, пакуль усе гуляюць, а то хутка паклічуць на абед.

– Ну, калі толькі так, туды і назад, хуценька... – у Марынкі нават вочы засвяціліся.

фото
hqoboi.com

І дзяучынкі пайшлі так, у тапках, без куртак, па яшчэ не расталаму снегу. Ішлі хутка, спачатку нават не азіраючыся, а потым сталі павялічваць крок і пераходзіць на бег, хаваючыся за кожны куст і азіраючыся, ці даганяюць, ці шукаюць бяглянак.

Удалечыні чуліся крыкі: “Марынка! Наталка! Дзе вы? Вярніцеся!” Бачна было, што за імі беглі дзеці, а потым вярнуліся назад, пэўна, за дапамогай, а можа, ужо міліцыю выклікалі. Але дзяўчынкі не спыняліся і нават не азіраліся больш. Ужо не так многа засталося да Марынкінага дома. “Дойдзем, Наталка, дойдзем!” Ужо так змерзлі дзяўчынкі, што ішлі не размаўляючы, трэсліся ад холаду і страху так, што зуб на зуб не трапляў. “Хутчэй, Наталка, хутчэй. Паглядзі, вось і вёска мая. Там дом, мама…”

І яны дайшлі – змораныя, стомленыя, змёрзлыя, але шчаслівыя. Адчынілі дзверы. Карціна, якую яны ўбачылі, была “яшчэ тая”. Маці Марынкі сядзела за сталом, пачырванелая, з чаркай ў руках, у кампаніі такіх жа падвыпіўшых людзей і нават не адразу зразумела, хто перад ёй. “Марына, ты? Вас адных дамоў адпусцілі? Заходзьце!”

Марынка застыла на парозе: “Не, мама, нам назад трэба, нас у інтэрнаце чакаюць, нам хутчэй трэба...” Але на парозе ўжо стаялі міліцыянер і выхавальніца Кацярына Андрэеўна. “Ну вось, бяглянкі знайшліся, дзякуй Богу, жывыя! І як вам такое да галавы прыйшло? Хутчэй у машыну!”

На наступны дзень Марынку і Наталку выклікалі да дырэктара.

– Ну што, спадарожніцы? Чаго ішлі, куды? Што, Марына, даўно маці сваю падпітую не бачыла? Добра, што ўсё так добра скончылася, а калі б пад машыну ці да злачынцаў якіх трапілі, што б было? Пра сябе вы не клапаціліся, дык пра Кацярыну Андрэеўну, вашу выхавальніцу, падумалі б! Каб не знайшліся вы, звольнілі б яе, а ёй дваіх дзяцей карміць трэба! Не сорамна вам, дзяўчынкі? Пазбаўляю вас усіх экскурсій, канцэртаў і дыскатэк, і на вуліцу два тыдні не выходзіць! Ідзіце прэч з маіх вачэй, валацугі!

Марынка і Наталка выйшлі з кабінета, нібы два пабітыя сабакі, шчокі гарэлі, а на душы “кошкі скрэблі”. “Марынка, прабач, сяброўка, гэта я цябе падбіла. Ты б адна не наважылася...” – “Ай, Наталка, што цяпер гаварыць, пайшлі хутчэй да Кацярыны Андрэеўны, мы нават прабачэння ў яе не папрасілі”.

А ноччу Марынцы сніўся сон, нібы яны з Наталкай ў гасцях у Кацярыны Андрэеўны сядзяць за святочным сталом, гуляюць з яе дзецьмі. Марына бярэ са стала дзве цукеркі і хавае ў кішэню – маме і сястры. І тут Марынка прачынаецца – нехта дакранаецца да яе валасоў. Кацярына Андрэеўна стаіць побач з ложкам і ласкава ўсміхаецца: “Ну, што сніла, спадарожніца? Пойдзеш сёння да мяне ў госці? Можаш і Наталку ўзяць. Збірайцеся толькі хуценька, трэба падарунак для маёй малодшай дачушкі купіць, у яе сёння Дзень нараджэння! Дапаможаш выбраць. Яна ляльку вялікую прасіла” – “Канешне, Кацярына Андрэеўна! Я зараз… Наталка! Збірайся хутчэй! Мы сёння да Кацярыны Андрэеўны ў госці ідзем! Хутчэй, Наталка! Яна на нас больш не злуецца!”

фото
Фота аўтара
Нужные услуги в нужный момент
-30%
-20%
-15%
-10%
-10%
-10%
-50%
-25%
-45%
-30%
-20%
20170619