• Делай тело
  • Вкус жизни
  • Отношения
  • Стиль
  • Карьера
  • Вдохновение
  • Еда
  • Звезды
  • Анонсы
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Проба пера


фото
liveinternet.ru

Восень пакрысе ўступіла у свае правы. Кастрычнік толькі пачынаўся, а дрэвы ўжо згубілі большую частку свайго адзення, па вечарам рабілася па-сур’ёзнаму холадна, а дождж перастаў быть рамантычным і ператварыўся ў надакучліваю з’яву прыроды, якая перашкаджае звычайнай плыні жыцця. Яшчэ са школьных і універсітэцкіх часоў мне не падабаецца гэта пара году: пасля лета поўнага кахання, маладосці і надзей, пачыналася вучоба, надыходзіў час развітвацца з сябрамі. Зусім крыху – і ты застаешся толькі з абяцаннем не забываць адзін аднаго. “Абявязкова патэлефануй, трэба сустрэцца ў Менску, схадзіць у кіно” – кожны год адно і тое ж, хоць кожны дакладна ведае, што абяцаньне так і застаннеца толькі абяцаннем.

Я выйшла з працы каля сямі гадзін, глыбока удыхнула прахладнае восеньскае паветра і са смуткам пацягнулася да прыпынку. Ехаць дадому мне недалёка, але ісці пешкі па мокраму бруднаму лісцю мне не хацелася. Калі я апынулась на прыпынку, адразу прыкаціў мой аўтобус. Я хуценька ўскочыла, знайшла вольнае месца і прысела. Навокал было няшмат людзей, але амаль усе месцы былі занятыя, некалькі чалавека стаяла каля дзвярэй, пара каханых абдымалася каля вакна, яны малявалі сардэчкі на запацелым шкле і ўпісвалі туды свае імены. Мне заўжды цікава ездзіць ў грамадскім транспарце: пачуццё самоты крыху прытупляецца, ёсць магчымасць паназіраць за людзьмі, заглянуць у іх жыццё, паглядзець, як выглядаюць розныя чалавечыя якасці – дабрыня, злосць, павага , абыякавасць. Шкада, што ў асноўным прыходзіцца бачыць ня лепшы бок людзей. Чамусьці, лягчэй абразіць чалавека, чым зрабіць яму камплімент, а ўсмешка выклікае не цяпло ў сэрцы, а падазорнасць наконт твайго псіхічнага здароўя.

Аўтобус спыніўся, на прыпынку зайшлі маці з дачкой. Маці выглядала, мякка кажучы, ня вельмі добра: яна ледзь трымалася на нагах, твар быў чырвоны, апухлы, змучаны за доўгія годы алкаголем, валасы закрывалі на палову заплюшчаныя вочы. Апранута яна была досыць прыстойна, але толькі на першы погляд – вопратка была бруднай. Па жанчыне было бачна, што п’е яна даўно і зараз, мабыць, вярталася з чарговай гулянкі. Пад руку яна трымала дзяўчынку гадоў шасці: малая была брудная, валасы былі доўгія, але не прыбраныя, якія ўвесь час перешкаджалі дзяўчынцы і яна прыбірала іх з тварыка маленькімі ручкамі. Дачка спрабавала дамагчы маці зайсці ў аўтобус і адшукаць месца, каб сесьці: малой было цяжка трымаць яе. Людзі спачатку паглядзелі асуджаючы, а пасля адвярнулісь і пачалі раўнадушна назіраць у вакно. Дзяўчынка аглядзелася, ў аўтобусе былі два свабодныя месцы, адно побач са мной, другое насупраць, побач з пажылой жанчынай. Я ўстала з свайго месца і запрасіла дзяўчынку сесці разам з маці. Дзяўчынка сарамліва, нібы просячы прабачэння, паглядзела на мяне, пасля дапамагла маці прысесці і прысела побач сама. Яна з дарослай цяжкасцю ўздыхнула, ручкай прыбрала валасы з вачэй маці, паправіла матчыну сукенку. Пасля яна прыціснулася да маці, палажыла галаву на грудзі і абняла яе. Па ўсім было відаць, што дзяўчынка вельмі стамілася і замерзла, але яна зусім пра гэта не памятала, побач з маці ёй было цёпла і ўтульна. Яе блакітныя, яшчэ пакуль чыстыя вочы назіралі за прыпынкамі. Яна ведала, што нясе адказнасць за маці, таму вельмі баялася прапусціць свой. Каб я была мастаком і мне замовілі намаляваць любоў, я б намалявала гэту дзяўчынку і яе вочы у момант, калі яна схіляецца да маці. Вось так выглядае сапраўднае пачуццё, не забруджанае нічым. Пачуццё, якое нават гнілы восеньскі дзень робіць светлым і сонечным. Стрымліваючы слёзы, я паглядзела навокал: побач са мной сядзелі людзі, кожны з іх корпаўся ў сваіх думках, я падумала, што калісьці і ў іх былі такія вочы, але зараз яны страцілі свій колер.

Абвясцілі мой прыпынак. Я пачала збірацца выходзіць, дзяўчынка перавяла ўвагу на мяне, я прыветліва ёй усміхнулася, яна засаромелася, ружовы колер з’явіўся на яе пухлых шчочках, але ўсміхнулася мне. Я выйшла з аўтобуса, пачынаўся дождж. Я хутка накіравалася ў бок дома, пераступаючы праз лужы і разважаючы думала пра тое, як складзецца лёс у гэтай дзяўчынкі. Гуляючы па сваіх думках, я не заўважыла мужчыну, які праходзіў побач, я крыху закранула яго плячом, на што мужчына пачаў крычаць: “Ня бачыш, куды ідзеш! Вочы адчыні, курыца!” “Прабачце, калі ласка”, – адказала я з вінаватай усмешкай і паглядзела на яго. “Каму патрэбныя твае прабачэньні!” – бліснулі злосьцю вочы без пэўнага колеру…

Текст публикуется без грамматических и стилистических исправлений

Если вы хотите принять участие в проекте "Проба пера" и выиграть 2 миллиона белорусских рублей, присылайте нам свои произведения. С условиями участия можно ознакомиться ТУТ 

Напоминаем, что на итоговое мнение жюри влияет не только количество и качество комментариев, но и репосты пользователей в соц. сетях

Нужные услуги в нужный момент
-20%
-25%
-40%
-20%
-34%
-40%
-30%
-20%
0057345