103 дня за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. «Пары начинались в 3 утра». Белорусы, которые учатся в Китае, не могут вернуться в вуз
  2. «Единственным справедливым решением был бы оправдательный приговор». Заявление TUT.BY по делу «ноль промилле»
  3. Прививать всех желающих от COVID-19 начнут в апреле. Вакцина будет от белорусского предприятия
  4. Латушко ответил жене Макея: Глубина лицемерия и неспособность видеть правду и ложь просто зашкаливает
  5. Нет ни документов, ни авто. В правительстве объяснили, как снять с учета такую машину, чтобы не платить налог
  6. Светлана Тихановская прокомментировала видео СК по ее делу
  7. Минское «Динамо» проиграло СКА в первом матче Кубка Гагарина
  8. Суд по делу «ноль промилле», новые задержания, планы по экстрадиции Тихановской. Что происходило 2 марта
  9. Какой будет погода весной и стоит ли прятать теплые пуховики в марте
  10. «Деревня умирает! Здесь живут 4 человека — и все». История Анатолия, который работает в автолавке
  11. Водители жаловались, что после поездки по М10 не могут отмыть машины. Вот что рассказали дорожники
  12. «Радуюсь „мягкому“ приговору для невиновных людей». Известные белорусы — о приговоре врачу и журналисту
  13. Приговор по делу о «ноль промилле», документы на экстрадицию Тихановской и жуткая авария — все за вчера
  14. Суды над журналистами, маникюр прокурора, морозы и снег. Февраль-2021 — в фотографиях TUT.BY
  15. Что известно о «собственной ракете для „Полонеза“», которую создали в Беларуси
  16. Беларусбанк вводит лимиты по некоторым операциям с банковскими карточками
  17. Приговор по делу о «ноль промилле»: полгода колонии журналистке TUT.BY и два года с отсрочкой врачу
  18. Жуткое ДТП в Волковысском районе: погибли три человека, в том числе новорожденный ребенок
  19. «Готовились к захвату зданий в Гомеле». СК — об экстрадиции Тихановской и деле в отношении ее доверенных лиц
  20. Горбачев: Я не раз говорил, что Союз можно было сохранить
  21. С 2 марта снова дорожает автомобильное топливо
  22. Чиновники обновили базу тунеядцев. С мая с иждивенцев будут брать по полным тарифам за отопление и газ
  23. Лукашенко рассказал о подробностях переговоров с Путиным
  24. «Шахтер» впервые стал обладателем Суперкубка Беларуси, победный пенальти забил вратарь
  25. Был боссом Дудя, построил крутой бизнес в России, а сейчас помогает пострадавшим за позицию в Беларуси
  26. Ватные палочки, серные пробки. Врач — о том, из-за чего еще слух может стать хуже
  27. Виктор Лукашенко получил звание генерал-майора запаса. Предыдущее его известное звание — капитан
  28. Вот почему он стоит больше 100 тысяч евро. В Минск привезли первый Mercedes S-класса нового поколения
  29. «Проверяли даже на близнецах». В метро запустили оплату проезда по лицу. Как это работает
  30. В Витебске увольняют Владимира Мартова — реаниматолога, который первым в Беларуси честно говорил о ковиде


Кожная сустрэча нам для нечага дадзена. Журналістка «Звязды» Надзея Дрыла ведае гэта дакладна: менавіта дзякуючы спатканням і гутаркам з паспяховымі, цудоўнымі беларускімі жанчынамі ў яе нарадзілася першая кніга «Сустрэчы без абцасаў». Прэзентацыя выдання «пра жанчын і для жанчын», складзенага паводле інтэрв'ю, што выйшлі ў газеце, прайшла ў сталічным музеі Якуба Коласа.

Гэтае месца было выбрана невыпадкова. На думку аўтаркі, «правілы жыцця» 24 гераінь кнігі настолькі душэўныя, што і прэзентацыя павінна была прайсці ў адпаведнай атмасферы. Коласаўскі музей, вырашыла журналістка, найбольш падыходзіць для гэтага. Па-першае, сам народны пісьменнік жыў у гэтым доме, а значыць, абстаноўка тут вельмі ўтульная і дамашняя. Бо дзе, як не дома, мы можам «скінуць абцасы» і разняволіцца? Але ёсць яшчэ і асабістая прычына.

— Калі яшчэ вучылася ў школе, першым месцам, куды я трапіла ў Мінску, быў музей Якуба Коласа. Як і многія, я ў дзяцінстве пісала вершы, адзін з іх перамог у конкурсе. І замест таго, каб даваць нейкія дыпломы, пераможцаў павезлі на экскурсію па коласаўскіх мясцінах. Таму ў творчым плане Якуб Колас адыграў у маім жыцці сімвалічную ролю, пасля той паездкі я вырашыла паступіць на журфак, — расказала Надзея Дрыла.

Дарэчы, той верш пра Беларусь Надзея прачытала. Дзядзьку Якубу спадабалася б!

Дырэктар музея Зінаіда Камароўская адзначыла, што пры жыцці пісьменніка ў яго доме часта збіралася таленавітая моладзь. Традыцыя працягваецца. А паколькі ўсё ж вечарына ў асноўным сабрала прадстаўніц прыгожай паловы чалавецтва, Зінаіда Мікалаеўна зачытала ім вельмі пранікнёны і пяшчотны ўрывак з паэмы “Сымон-музыка” і пажадала, каб такія словы жанчыны чулі ад сваіх мужчын як мага часцей.

У адказ Надзея Дрыла паабяцала, што чарговая “Сустрэча без абцасаў” павінна адбыцца з Зінаідай Мікалаеўнай.

— Я ніколі ў жыцці не марыла пра сваю кнігу, не думала пра гэта. Але на шляху сустрэліся людзі, у якіх гэтае жаданне з'явілася хутчэй, чым у мяне. І калі кніга выйшла, мне ўжо хочацца і другую, я пачынаю думаць, пра што яна можа быць, — прызналася аўтарка. — Адзін з такіх людзей — дырэктар — галоўны рэдактар нашага выдавецкага дома «Звязда» Алесь Мікалаевіч Карлюкевіч, калі б ён так не загарэўся гэтай ідэяй, кнігі б дакладна не было.

Яшчэ адзін чалавек, без якога кніга не атрымалася б такой, якую яе бачаць чытачы, — рэдактар Наталля Карасёва.

— Мне было цікава, недзе сумна, месцамі весела і заўсёды займальна ў кожным інтэрв'ю адкрываць нешта пра кожную гераіню. Часам гэта было ўжо чытанне не рэдактарскае: гляджу — 20 старонак «праляцелі» незаўважна! Таму што захапляюць гісторыі, погляды, — прызналася Наталля. — Кніга каштоўная, бо паказвае чытачам, што важна, а што не вельмі, на што звярнуць увагу і куды рухацца. Вялікі дзякуй усім гераіням, таму што раскрыць вельмі асабістае, тое, што не заўсёды хочацца раскрываць, патрабуе сілы.

Надзея Дрыла не стамлялася паўтараць, што кніга — у першую чаргу твор яе гераінь, і яна кожны раз нечаму ў іх вучылася. Таму да вечарыны падрыхтавалі адмысловую прэзентацыю, дзе паказваліся дзіцячыя і сучасныя здымкі суразмоўцаў і прыводзіліся найбольш яскравыя цытаты з інтэрв'ю. У гэтым і яшчэ адна каштоўнасць выдання: візуальна невялікую кніжку можна колькі заўгодна «разбіраць» на цытаты, і кожны чытач знойдзе для сябе нешта блізкае, бо яна змяшчае ў сабе бездань жыццёвай мудрасці. Зрэшты, самі гераіні гатовыя былі дзяліцца гэтай мудрасцю і па-за старонкамі кнігі.

— Бясконца ўсе хочуць «улезці» пад тваё адзенне. Я ўсё думала: чаму «без абцасаў»? І літаральна нядаўна мне прыйшла думка: нас паразувалі. З нас знялі вонкавы футарал і знайшлі тых натуральных, якія мы ёсць, — выказалася намеснік старшыні Беларускага саюза жанчын, экс-старшыня Нацбанка Надзея ЕРМАКОВА і прапанавала ідэю для наступнай кнігі: напісаць пра сельскіх жанчын.

Кіраўніца праекта LADY.TUT.BY Святлана Зэрэ адзначыла, што апублікаванае ў газеце інтэрв'ю, якое пасля ўвайшло ў кнігу, — найлепшае ў яе жыцці.

А вось для галоўнага рэдактара глянцавага часопіса Pіngouіn Ірыны Кабасакал кніга Надзеі Дрылы стала сапраўдным стымулам.

— Калі выйшла кніга, я адразу паехала яе купляць. Адкрываю інтэрв'ю са мной і бачу, што я... схлусіла. Я вам асабіста паабяцала зрабіць нешта глабальнае ў сваім жыцці і зусім забыла пра гэта. І мая сяброўка сказала, што, калі паабяцала, цяпер сорамна не выканаць. Дзякуючы таму, што выйшла гэтая кніга, я ўжо заканчваю сваю.

Зрэшты, і сама Надзея паведаміла, што на “Сустрэчах без абцасаў” спыняцца не збіраецца, бо цікавых і таленавітых жанчын, пра якіх павінны ведаць, яшчэ вельмі шмат.

Напрыканцы госці прэзентацыі атрымалі асалоду ад музычных імправізацый этна-гурта “Водгук цішыні”, у якім удзельнічала і сама аўтарка.

-15%
-50%
-10%
-10%
-5%
-40%
-30%
-20%
-20%