
Ноч напярэдадні Купалля са старажытных часоў лічыцца часам, калі адбываюцца цуды. Паводле народных павер'яў, у Купальскую ноч з неба сыходзіць агонь Перуна, і менавіта ў гэты момант расквітае на некалькі імгненняў папараць-кветка. У гэты час трэба паспець знайсці таямнічую кветку, каб потым мець усё, чаго толькі душа пажадае!
Увечары 5 ліпеня тэраса легендарнага рэстараннага комплексу "Журавінка" асвеціцца чароўным ззяннем моднага паказу калекцыі "Папараць-кветка" ад дызайнера Людмілы Лабковай. Напярэдадні купальскай ночы ў самым сэрцы беларускай сталіцы на беразе ракі Свіслач на закрытым мерапрыемстве збяруцца знаўцы моды і душэўнага адпачынку, папулярныя музыкі і прадстаўнікі СМІ, каб першымі даведацца пра модныя тэндэнцыі лета будучага года ад вядомага брэнда "LUDMILALABKOVA". У купальскай калекцыі этнічныя матывы беларускага касцюма сплятаюцца ў апантаным танцы з сучаснай модай і старажытнымі традыцыямі, магічная "Папараць-кветка" абуджае ўспаміны пра язычніцкія абрады нашых продкаў.
Госці паказу ўбачаць яскравае дэфіле ад мадэльнага агенцтва "BJ" і цудоўныя вобразы ад студыі прыгажосці "Inspiration with Dimitriy Zhdan" і аўтарскай школы візажу Вікторыі Макейчык "ViM-Studio", абутак для дэфiле прадставiць персанальная дызайн-студыя Марыны Шалiма "Studio Sutoria".
Чароўны вечар на набярэжнай дапоўніць жывая этна-музыка, эксклюзіўныя сэты ад самай прывабнай дзяўчыны-ды-джэя — Dj Usta. Гасцей вечара чакае бліскучы канферанс ад тэлевядучай і спявачкі Ніны Кароль (Багданавай), фуршэт, падарункi i сюрпрызы ад "FoodRepublic", "Журавiнкi" i "Арт Сядзiбы", а таксама фота- і відэасправаздачы на лепшых інтэрнэт-парталах краіны.
Генеральны партнер – радые "Пилот ФМ".
Генеральны інфармацыйны партнёр: тэлеканал "Беларусь-1".
Афiцыйны інфармацыйны партнёр: LADY.TUT.BY
Партнёры мерапрыемствы: мадэльнае агенцтва "BJ", студыі прыгажосці "Inspiration with Dimitriy Zhdan", аўтарскай школы візажу Вікторыі Макейчык "ViM-Studio", персанальная дызайн-студыя Марыны Шалiма "Studio Sutoria", культурная пляцоўка "Арт Сядзіба", крама з нацыянальным каларытам "Symbal.By".
Інфармацыйныя партнёры: тэлеканал СТВ, газета "Антенна", часопісы "Город женщин", "ЧтоПочем", "Fashion Collection", парталы: afishatut.by, relax.by, diva.by, prêt-a-portal.by, pro-fashion.by, prazdnik.by, salon375.by, shopogid.by, культурна-інфармацыйны інтэрнэт-рэсурс "ArtSiadziba.By".
Фармат мерапрыемствы: закрыты (па запрашальных білетах).