Поддержать TUT.BY
63 дня за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Московский суд арестовал белорусского бойца Алексея Кудина на два месяца
  2. 18-летней Софии, которая расписала щиты военных, дали два года колонии. Ее другу — полтора
  3. «200 гостей гуляли два дня». Как сложилась судьба новобрачных, которых искали читатели TUT.BY
  4. Штрафы за участие в акциях протеста скоро вырастут до 100 базовых. Что изменится с новым КоАП?
  5. На продукты, лекарства и детские товары подняли НДС. Рассказываем, что должно заметно подорожать
  6. 3 года «химии» получил минчанин, который выкатил камень на дорогу во время акции протеста
  7. Бывший студент БНТУ подал иск, чтобы отменить свое отчисление. Вот что решил суд
  8. Бывшему милиционеру дали 2 года «химии» — за оскорбление оперативника
  9. «Даже взгляд сфокусировать не мог». Поговорили с родными ученика, который после школы с ЧМТ попал в больницу
  10. «В 115 ответили: «Ну вы же взрослые, сами решите». Как жила минская Малиновка без отопления и горячей воды
  11. «Лукашенко меня не обувал, чтобы я сейчас переобулась». Анжелика Агурбаш об отношении к ситуации в стране
  12. Милиция так и не смогла найти, кто повредил мотоцикл байкера, который лихо уходил от погони ГАИ во время протестов
  13. Опасный прецедент. Во что нам может обойтись отказ Yara от контракта с «Беларуськалием» (и почему все это важно)
  14. «„Перевернуть страницу“ нельзя, психика так не работает». Психиатр, отсидевший «сутки», о том, что мы переживаем
  15. Акции протеста, самоподжог на площади, Тихановская в Совбез ООН. Что происходило в Беларуси 22 января
  16. В России ищут 80 вагонов для поставки бронетранспортеров БТР-80 в Беларусь. Разбираемся, в чем дело
  17. Минск лишили права проведения чемпионата мира по современному пятиборью
  18. «Условия крайней необходимости». СК отказался возбуждать дело на милиционера, который в Жодино ударил женщину в лицо
  19. Послы Польши и Литвы так и не вернулись в Минск после отзыва в свои столицы осенью. Это надолго?
  20. Двое детей, с женой в разводе. Кто тот минчанин, который поджег себя на площади Независимости
  21. В Совбезе ООН выступили Тихановская и Латушко — напомнили о репрессиях. Постпред Беларуси спросил о свободе слова
  22. Условия, отношение и распорядок. Что пишут о жизни в колонии и СИЗО фигуранты «политических» дел
  23. «Противопоставление официальным комментариям». Генпрокуратура передала в суд дело журналиста TUT.BY и врача БСМП
  24. Норвежская компания Yara отреагировала на заявления «Беларуськалия» по возврату уволенных работников
  25. В ТЦ «Пассаж» конфликт: предприниматели остались без света, работать не пускают охранники
  26. Шахтеры, которые ушли в стачку, ответили на обещания «Беларуськалия» взять их обратно на работу
  27. Пять лучших сериалов о сексе, от которых точно кайфанут зумеры
  28. «Поток ринувшихся к границе превратил окраину Бреста в «прифронтовую полосу». Как нашим уже пытались запретить выезд
  29. «Два с половиной года мы боремся за жизнь». История Надежды, чья дочь больна раком
  30. «Муж старше моей мамы на два года». История пары с большой разницей в возрасте


Дар'я Клюйко / фота з асабістага архіва /

Ёсць добрыя пісьменнікі. Ёсць — вельмі добрыя, нават выдатныя. А ёсць — геніяльныя, існуючыя па-за часам і прасторай. Унікальныя і актуальныя нават праз дзесяцігоддзя ў сваёй творчасці. Беларускай літаратуры, безумоўна, пашанцавала, бо такі пісьменнік ёсць і ў яе — Уладзімір Караткевіч. Неверагодна прыгожая беларуская мова, захапляльныя сюжэты, кранаючыя лёсы герояў - усё гэта пакінуў нам аўтар у сваіх кнігах. У дзень 90-годдзя любімага Уладзіміра Сямёнавіча мы яшчэ раз дзякуем яму за гэта лІтаратурнае багацце і ўспамінаем нашага Караткевіча разам з яго пляменніцай Аленай Сінькевіч.

З Дзікам. Рагачоў, 1966

— Алена Іванаўна, які быў ваш першы яркі дзіцячы ўспамін, звязаны з знакамітым дзядзькам?

— Напэўна, той выпадак, які апісаны ў апавяданні Уладзіміра Караткевіча «Як звяргаюцца ідалы», дзе Алёнцы год і дзевяць месяцаў, я ўсё ж ведала хутчэй са слоў бацькоў, чым памятала сама. А вось яго прыезды ў Чэлябінск я помню. Да 1971 года мы жылі ў ваенным гарадку пад Чэлябінскам, і дзядзя Валодзя некалькі разоў прыязджаў да нас у госці. Гэта было сапраўднае свята! Ён быў такі малады, вясёлы, нейкі незвычайны. Помню, як ён падкідваў мяне ўгару і смяяўся.

Малюнак У. Караткевіча, 1963

Ад яго ўсмешкі было так цёпла і радасна. Для яго рыхтавалі асобны пакой, а нас з сястрой перасялялі ў агульны. Ён многа працаваў, і ўсе стараліся яму не перашкаджаць. У нас ёсць кніга «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», якую дзядзька падпісаў маёй маме:

Наталцы — ад брата,

Кнігу — пачату

У снежным Шаголе,

Дзе была мне — Воля.

— Памятаеце першы твор вашага дзядзькі, які вы прачыталі самастойна? Якія былі тады адчуванні?

— Гэта была «Чазенія». Яна ж выйшла спачатку на рускай мове (да гэтага часу ў нас ужо былі падораныя дзядзькам зборнікі вершаў і апавяданняў, раман «Каласы пад сярпом тваім» на беларускай мове, але я яе тады не ведала). Мы яшчэ жылі ў Чалябінску, і ў кнігарні ў нашым ваенным гарадку з’явілася гэта маленькая кніжачка. Я проста праглынула яе. Зразумела, што мяне, 12-гадовую дзяўчынку, уразіла тое каханне. Да таго ж гэта напісаў мой дзядзя Валодзя!

У.Караткевіч з маці Надзеяй Васільеўнай, бацькам Сямёнам Цімафеевічам, сястрой Наталляй, пляменніцамі Надзеяй і Раісай, Орша, 1953

— Калі вы зразумелі, што ваш сваяк — як часта зараз кажуць — сапраўдная зорка? Магчыма быў асаблівы выпадак?

— Я заўсёды лічыла, што мой дзядзя Валодзя — незвычайны чалавек, але ніколі не задумвалася, зорка ён ці не зорка. Гэта быў проста мой дзядзька, любімы, харошы.

Так, ён пісьменнік, кнігі яго вельмі цікавыя. Так, я бачыла горы лістоў, якія прыходзілі яму ад чытачоў. Але думала, што гэта ва ўсіх пісьменнікаў так. І сам ён ведаў сабе цану, але зоркай сябе не лічыў.

Помню дзень, калі ў Саюзе пісьменнікаў урачыста адзначалі 50-годдзе Уладзіміра Караткевіча. Мяне ўразілі не тыя высокія словы, якія прамаўлялі з трыбуны людзі, каторыя яго віншавалі, і якіх ён, бясспрэчна, заслугоўваў. А тыя словы, якія прагучалі ў адказ (замест звычайных у такіх выпадках слоў падзякі кіраўніцтву): «Дзякуй вам, людзі. Дзякуй зямлі беларускай вялікай…». Напэўна, прайшло колькі год пасля яго смерці, калі я ўсвядоміла, што гэта ён, мой дзядзька — гістарычная асоба, знакавая постаць у беларускай літаратуры, адзін з самых любімых пісьменнікаў Беларусі, сапраўды вялікі сын сваёй зямлі.

— Ці ёсць у вас асаблівая, вельмі любімая кніга Уладзіміра Караткевіча, якую б вы парэкамендавалі прачытаць абсалютна кожнаму?

— Я люблю ўсе творы Уладзіміра Караткевіча. У кожным з іх я бачу дзядзьку, яго выразы, жарты, асобныя слоўкі. Напэўна, найбольш любімы — навела «Ладдзя роспачы». Яна такая жыццелюбівая. Яе хочацца перачытваць і атрымліваць асалоду ад кожнага сказа.

З пляменніцай Аленай, Чэлябінск, 1963

— Мне падаецца, і, магчыма, вы са мной пагодзіцеся, што тэксты Караткевіча як ніколі актуальныя сёння, і, часам, да дрыжыкаў, як яны падыходзяць да нейкіх сучасных абставінаў. Маё асабістае ўражанне, што, па сутнасці, ён аказаўся прарокам. Як думаеце вы — чалавек, які блізка ведаў яго: як бы адрэагаваў Уладзімір Караткевіч, назіраючы тое, што зараз адбываецца ў Беларусі?

— Бясспрэчна, Уладзімір Караткевіч далучыўся б да адкрытага ліста беларускіх пісьменнікаў супраць гвалту і здзекаў з людзей. Я думаю, мала хто сумняваецца ў тым, што ён зараз быў бы са сваім народам, які адстойвае свае гонар і годнасць. Ён абараняў правы свайго народа на ўласную гісторыю, культуру, мову, дапамагаў зразумець, як важна і тое, што засталося нам у спадчыну ад продкаў, і тое, што прыйдзе пасля нас. І няхай зараз кожнаму з нас дапамогуць яго словы: «…Умацуйся ў мужнасці сваёй, сурова сей пасеў свой, не давай яго затаптаць, не спадзявайся, што лёгка аддадуць праўду. Чакай кожную хвіліну бойкі і плахі» (раман «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», 1966 г.).

— Зараз вы з’яўляецеся захавальніцай сямейнага архіва Уладзіміра Караткевіча, яго кабінета. Што самае цяжкае ў захаванні спадчыны пісьменніка: тое, што гэта адымае шмат фізічных сіл (разбор архіваў, сустрэчы з людзьмі) або ціск маральнай адказнасці, якая на вас ускладзена?

— Бясспрэчна, маральная адказнасць. Найперш перад яго памяццю. Я ганаруся тым, што мой дзядзька быў чалавек годны і сумленны, і не хацела б, каб яму было сорамна за мяне. Ну, а ўсё астатняе… Яно патрабуе шмат часу, але гэта хутчэй цікава, чым цяжка. Архіў Уладзіміра Караткевіча быў разабраны ў хуткім часе пасля яго смерці камісіяй па спадчыне, у якую ўваходзіла і мая мама (сястра Уладзіміра Караткевіча, якая на працягу 20 год беражліва захоўвала кабінет пісьменніка). Усё гэта зараз знаходзіцца ў архівах Мінска. Некаторыя рэчы перададзены ў музей Уладзіміра Караткевіча ў Оршы. Засталіся кнігі, фотаздымкі, лісты да сваякоў.

У ролі татарына на здымках мастацкага фільма «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», 1967

— І вялізная бібліятэка, у складзе якой, як кажуць, ёсць бясцэнныя пярліны?

— Вельмі цікава было складаць каталог бібліятэкі Караткевіча (сам ён казаў, што і без каталога ведае кожную сваю кнігу). Аказалася, што тут каля 500 кніг з дарчымі надпісамі.

Прычым гэта не толькі кнігі беларускіх, украінскіх, рускіх, польскіх, славацкіх ды іншых пісьменнікаў, падораныя Караткевічу. Тут падарункі ад сяброў дзяцінства і юнацтва, ад любімай настаўніцы літаратуры 1-й школы г. Орша Кацярыны Іванаўны Грыневіч («любимому ученику» — віншаванне з Новым годам), ад вучняў Лесавіцкай школы, дзе настаўнічаў Караткевіч пасля заканчэння Кіеўскага ўніверсітэта, і інш.

А таксама кнігі — падарункі сваякоў. У сям'і Караткевічаў было прынята дарыць кнігі і падпісваць іх (напрыклад, у маёй старэйшай сястры ёсць некалькі кніг, якія дзядзька падпісаў і падарыў ёй у дзяцінстве). Зразумела, што даваенныя кнігі згубіліся, а вось пачынаючы з 1946 г. такіх кніг даволі шмат. Але ёсць адна — падарунак бацькоў на дзень народзінаў Валодзі, датаваная лістападам 1942 г. Вядома, што ў гэты час бацькі Караткевіча былі ў эвакуацыі ў Чкалаве (зараз Арэнбург), а сам ён — у інтэрнаце ў Кунгурскім р-не Пермскай вобл. Забраць 12-гадовага Валодзю ўдалося толькі ў жніўні 1943 г. І гэтую кнігу ён збярог. (Некаторыя з гэтых кніг зараз прадстаўлены на выставе ў музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)

З сям’ёй пляменніцы Алены, Аксакаўшчына, красавік 1984

— А як вы асабіста плануеце правесці дзень 26 лістапада?

— Звычайна ў гэты дзень мы абавязкова бываем на магіле дзядзькі. А ўвечары пойдзем з мужам у Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі, дзе Валярына Кустава і Васіль Дранько-Майсюк сумесна з творчай трупай акцёраў падрыхтавалі спектакль-імпрэзу «Наш Караткевіч» (дарэчы, кожны можа паглядзець гэту пастаноўку, бо трансляцыя будзе даступнай для прагляду бясплатна і ў любой кропцы Беларусі і свету, — Прым.рэд.)

У гэтым годзе адзначаць юбілей Уладзіміра Караткевіча асабліва святочна і ўрачыста не атрымліваецца, і не толькі з-за каранавіруса, але і з-за агульнай сітуацыі ў краіне.

Але, на мой погляд, галоўнае — не колькасць святочных мерапрыемстваў. Самае дарагое, што ў гэты дзень многія людзі, якія любяць і паважаюць Уладзіміра Караткевіча, проста ўспомняць яго добрым словам. Думаю, абавязкова.

З нагоды 90-годдзя Уладзіміра Караткевіча ў сталіцы зараз праходзяць некалькі выстаў:

  • «З кніг Уладзіміра Караткевіча», музей кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Упершыню тут можна ўбачыць кнігі з кабінета і бібліятэкі пісьменніка з экслібрысамі, зробленымі самім Караткевічам, а таксама экслібрысамі, створанымі для Уладзіміра Сямёнавіча мастакамі.
  • «Княства вобразаў і слоў», Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Тут дэманструюць лепшыя ілюстрацыі (у тым ліку аўтарскія) да кніг Караткевіча.
  • «Уладзімір Караткевіч у выяўленчым мастацтве», Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры. У літаратурна-мастацкай экспазіцыі: жывапісныя палотны знакамітых мастакоў да твораў Уладзіміра Караткевіча, рукапісы твораў, фатаграфіі, малюнкі, графіка, а таксама тэатральныя афішы да спектакляў і эскізы касцюмаў.
-30%
-10%
-55%
-10%
-50%
-7%