• Тело
  • Вкус жизни
  • Отношения
  • Стиль
  • Карьера
  • Звезды
  • Вдохновение
  • Еда
  • Анонсы
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС


/ /

— Мы хотим признаться вам в любви! Вы такая классная! — две девушки на велосипедах останавливаются около 73-летней активистки Нины Багинской, чтобы выразить свое восхищение.

— Велосипедистам привет! Моя первая профессия! — Нина машет вслед уезжающим с площади Якуба Коласа девушкам и рассказывает, что теперь с ней каждый день здороваются незнакомые люди и хотят подарить флаги или цветы, но она не совсем понимает, как так получилось.

Про то, как у нее забрали флаг около Красного костела в среду вечером, про любовь к шитью и популярность в интернете активистка рассказала в интервью TUT.BY

Фото: Ольга Шукайло, TUT.BY

Две недели назад в Сети появилось видео: Нине Багинской с бело-красно-белым флагом в руках перегораживают дорогу сотрудники ОМОНа, но она продолжает движение, ответив им: «Я гуляю!» Силовики пропускают женщину, пытаясь придержать ее за локоть, чтобы она аккуратно спустилась с мостика, на котором произошла их встреча, но Нина отстраняется. Видео стало вирусным, про активистку из Минска написали зарубежные СМИ, иллюстраторы стали посвящать смелой женщине свой арт, а прохожие просить фото на память. И хоть Нина была известна благодаря своему активизму и раньше, теперь она прославилась еще и среди поколения интернет-пользователей.

— Не была я гатова да славы, ды ўвогуле не разумею, як так адбылося. Унучка казала, што людзi пiшуць шмат добрых слоў у iнтэрнэце. Сама я не карыстаюся нi мабiльным, нi iнтэрнэтам, нават тэлебачанне не гляджу, — рассказывает Нина.

— Але калi слава прыйшла, то буду выкарыстоўваць яе на карысць моладзi. Распавядаць пра наш сённяшнi рух. Вось ужо гутарыла з карэспандэнтам са шведскага радыё, а ў 14 гадзiн дзецi мне дапамогуць праз iнтэрнэт пагаварыць з кiеўскiм журналiстам. А яшчэ мне здаецца, што калi старыя выходзяць на плошчу, то маладых менш б’юць.

Фото: Ольга Шукайло, TUT.BY

Впервые на мирные акции женщина вышла в далеком 1988 году. После публикации статьи Зенона Позняка и Евгения Шмыгалева «Куропаты — дорога смерти» на праздник поминовения предков «Дзяды» собрались люди и пошли в урочище на митинг-реквием. Среди них была и Нина Багинская. Она ходила на митинги все 90-е, нулевые и десятые. Выходила одна к зданию КГБ и жгла рядом с ним советский флаг, выступая против действий России на территории Украины в 2014 году. Там же стояла с плакатом, требуя освобождения задержанных по «делу патриотов» в 2017 году, а еще стояла с транспарантом около городового, перед которым МВД заставило извиниться подростка. Из-за своей гражданской позиции Нина трижды оказывалась в ИВС.

Но, конечно, ее сердце всегда болит за Куропаты — туда Нина ездит почти каждую неделю. Вместе с рядом активистов она выступает против построенного там ресторана «Поедем поедим». В среду вечером Нина тоже ехала к Красному костелу на акцию солидарности из Куропат, но не к 19.00, как люди условились собраться, а позже. Когда она приехала, то развернула флаг и пошла к костелу. Навстречу ей уже двигалась большая толпа.

— Хтосьцi сказаў з натоўпу: «Там АМАП iдзе!» Ну АМАП i АМАП, не першы раз яго бачу. Падумала яшчэ, што слава Богу, наш святы сцяг ужо не чапаюць колькi дзён, можна не турбавацца. Моладзь разумная, адукаваная, яна разумее, яна данесла, што гэта нацыянальны сцяг. Называць яго фашысцкiм — глупства. Ён з’явiўся нашмат раней за вайну. А казаць, што ён фашысцкi, бо пад немцамi яго не забаранялi… Ну разважаючы гэтак, то французы не павiнны сваiм карыстацца, бо пад акупацыяй немцы не забаранялi выкарыстоўваць ix нацыянальны трыкалор, — делится мнением Нина.

— Бачу кардон мiлiцыi ля касцёла. Прайшла памiж iмі, яны звярнулiся да мяне з такiмi словамi: «Женщина, куда это вы с флагом?» Я адказваю: «Хлопчыкi, я тут хаджу, я тут гуляю. У рэшце рэшт, гэта наша зямля i мая зямля. На якой падставе вы задаяце мне гэтыя пытаннi?» Яны зноў чапляюцца: «Женщина, куда вы пошли? Что вам тут?» А я бачу — на лаўках засталiся пакункi, ежа. Расхвалявалася. Яны так раптоўна пагналi, што людзi нават рэчы свае не забралi! Я звярнулася да мiлiцыi, каб яны спынiлiся ганяць народ, тлумачыла, што нас многа, а iх мала. Потым да мяне падскочыў нейкi чалавек у чорным, iмя свайго ён не назваў i пачаў забiраць мой сцяг. Казаў: «Женщина, уходите!» Я таксама сказала яму, што нiкуды я не пайду i хто ён такi, каб мною кiраваць. Ён схапiў мой тронак (а я яго моцна трымала), i мы пачалi перацягваць яго, а потым, калi ён забраў сцяг, я пачала на яго кiдацца i крычала, каб мой сцяг аддалi. Але ён збег.

Кадры того, как у Нины отобрали бело-красно-белый флаг, в среду были опубликованы в СМИ и социальных сетях. На них видно, как отчаянно женщина ростом 1 метр 55 сантиметров пытается его вернуть.

Нина рассказывает, что после того как флаг отобрали на площади Независимости, она пыталась «прорваться» к ближайшему автозаку, чтобы вернуть его. Но в автозак женщину не пустили, перенаправили к руководству в милицейскую машину, там, по словам активистки, ей ответили, что про флаг ничего не знают. Но она по-прежнему хочет вернуть свое имущество — написала и уже подала обращение в МВД.

— Колькi ўжо можна сцягi ў мяне забiраць! — Нина показывает папку с изображением «Погони», там четыре заявления, написанные от руки.

Фото: Ольга Шукайло, TUT.BY

— Я хворымі рукамi шыю сцягi, а ў мяне з рук выцягваюць. Забралi 9, 10, 11 и 26 жнiўня. На нейкi час быў перапынак, праўда. Якраз у сераду давала iнтэрв’ю, дык нават пахвалiлася, сказала, што моладзь наш сцяг «прабiла». Два тыднi, як гуляю, а сцяг не чапаюць. Сурочыла! Мала iм палову маёй пенсii забiраць кожны месяц на штрафы, дык яшчэ i гэта. (За годы активизма из-за участия в митингах и акциях Нина Багинская должна выплатить порядка 16 тысяч долларов штрафов. Точную цифру женщина не может назвать, так как «даўно перастала лiчыць». Две дачи пенсионерки тоже были арестованы. Она принципиально не уплачивает штрафы, так как считает, что ничего не нарушала. Деньги на штрафы удерживают из пенсии женщины, оставляя ей половину суммы. От помощи правозащитных организаций Нина отказывается. — Прим. ред.)

— Нина, в редакцию обратилось много читателей TUT.BY, спрашивают, как вам передать в подарок флаги и цветы.

— Перадайце ўсiм, калi ласка, што псiхалагiчна я прымаю падарункi i вельмi ўдзячная. Але ў мяне ёсць прынцып: я сама шыю ўсе свае сцягi i нават большую частку адзення, — улыбается Нина.

Шыць я вучылася ў Доме афiцэраў яшчэ за савецкiм часам. Прафесiянальна я шмат чым за жыццё займалася: спартсменка-веласiпедыстка, чарцёжнiца, геолаг, працавала на радыёзаводзе, а дзякуючы курсам атрымала адукацыю «швеи-мотористки второго разряда».

Дома ў мяне тры швейныя машынкi: адна Zinger засталася ў спадчыну ад свякровi, яшчэ дарэвалюцыйная. Ад мамы — падольская машынка, а яшчэ ёсць трэцяя, з электрапрывадам. Я люблю шыць. Так што няхай сцягi аддадуць лепш тым, у каго iх няма, а кветкi адвязуць дзяўчатам на жаночыя акцыi, — предлагает Нина.

Фото: Ольга Шукайло, TUT.BY

Изготовление одежды для Нины многое значит: она считает, что юбки, жилетки, флаги, сделанные руками, приносят ей удачу и оберегают от злого.

— Я вязаць таксама люблю, вось гэты швэдар звязала. Нагавiцы зрабiла мая пляменнiца, таму за гонар прыняла падарунак. З пакупнога — скураная куртка, але ў яе свая гiсторыя. З Польшчы прывёз муж у падарунак шмат гадоў назад. Куртка вельмi пацёртая, але ёсць у яе свой шарм. Прышпiлiла на яе таксама значок з бел-чырвона-белым сцягам.

— Ваши родные наверняка за вас очень волнуются, когда вы идете на акцию одна, к тому же вы не пользуетесь мобильным телефоном. Почему?

— Не люблю яркiя колеры, як ад экрана тэлефона цi тэлевiзара. У маладосцi перанесла аперацыю пасля аварыi. Мне было 19 год, я ўваходзiла ў моладзевую зборную па веласпорце. Памятаю, толькi прыехала са збораў у Сухумi. Прыгожая, загарэлая ехала на трэнiроўку i на перакрыжаваннi Валгаградскай i праспекта, калi абганяла аўтобус, сутыкнулася з машынай. Была ў коме тры днi, мне зрабiлi аперацыю на галаўным мозгу, бо там сфармiравалася гематома. Дзякуй Богу, дактары змаглi мяне выратаваць. Але з тых часоў ад свету на экране мне неяк непрыемна робiцца, — рассказывает героиня.

Травма молодости бесследно не прошла. Сейчас Нина периодически теряет сознание. Ей поставили диагноз «посттравматическая эпилепсия».

— Нядаўна на плiту ўпала, палову лiпеня правяла ў апёкавым цэнтры, лячыла рукi. Вось калi змагалася за сцяг, то крыху ix пацарапала, дык памазала зялёнкай, каб не было iнфекцыi.

Нина говорит, что родные к ее активизму и выбору относятся с уважением. Мужа Нины уже нет в живых, но у нее есть двое детей (сын и дочь), внуки и даже правнук. Детей она раньше брала с собой на некоторые митинги, сейчас ей компанию чаще всего составляет дочь, но Нина старается лишний раз не напрягать своими делами близких.

— Ну я што, павiнна кожны раз з сабой усiх браць? Пайшла i пайшла па сваiх справах. А што да хваробы: усё роўна раней цi пазней мы ўсе памром. I я не хачу, каб хвароба мне перашкаджала жыць i адстойваць сваю годнасць.

Фото: Ольга Шукайло, TUT.BY

— Вы с 1988 года вовлечены в общественно-политическую жизнь Беларуси. Можете ли вы сравнить события перестройки и начала независимости Беларуси и сегодняшние?

— Мне здаецца, што зараз нас болей, а падзеi развiваюцца нашмат хутчэй. 30 гадоў назад неяк усе было таемна, трэба было даведвацца, дзе людзi збiраюцца, куды iсцi i чаму. Рух быў нейкi павольны, яднання такого не было. Зараз жа моладзь так хутка яднаецца! Зрабiлi тое, што мы, старыя, не змаглi. Але, канешне, людзi розныя ў гэтым пакаленнi, ёсць i больш абыякавыя.

Внучка Нины помогает ей узнавать новости из интернет-СМИ. Она показывала Нине иллюстрации в Сети, которые вдохновлены ее поступками и словами. Женщина признает, что стала символом, но относится к этому сдержанно и скромно.

— Унучка распавяла, што трэба рабiць падчас гэтай кампанii. Спачатку я аддала подпiсы за кандыдатаў: пайшла на Камароўку i за ўсiх распiсалася, бо лiчу, што кожны можа паспрабаваць свае сiлы. Бабарыка, Цапкала, Цiханоўскiя — маладыя, адукаваныя, разумныя. Чаму не? Потым, калi Святлана стала кандыдатам, то рабiла, як яе штаб прапаноўваў: галасавала на сваiм участку ўвечары 9 жнiўня. Ужо там пабачыла, што АМАП штурхае моладзь… А пасля галасавання я пайшла да стэлы, каб быць з народам, абмеркаваць выбары.

Што было! Бiлi людзей палкамi, вадой палiвалi, стралялi гумавымi кулямi, нейкi газ у паветры быў. На мяне кiнулiся амапаўцы i забралi сцяг. Я павалiлася на траву, тады два амапаўцы падбеглi да мяне i на насiлках панеслi да хуткай. Я iм казала, што мне трэба бегчы за сцягам, а яны мяне сiлком занеслi да медыкаў. Тыя паглядзелi маю спiну, але спiна ў мяне не балела, толькi рукi, i я адмовiлася ад дапамогi, сказала, каб лепей ратавалi хлопца, якого прынеслi з прастрэленым каленам. Лекары дасталi кулю i аддалi яму на памяць. Што гэта было? Навошта знiшчаць сваiх людзей?

— Нина, вы совсем не боялись?

— Страх — гэта нармальная эмоцыя. Чалавек з дзяцiнства вучыцца баяцца змей, дзiкiх жывёл, рабаўнiкоў, потым сталее i пачынае баяцца смерцi. Але акрамя страху ёсць яшчэ i годнасць, тое, што робiць нас людзьмi. Калi гаворка iдзе пра абарону годнасцi, то страх трэба прыбiраць.

Фото: Ольга Шукайло, TUT.BY

Пасля 9-га я, канешне, ужо пачала думаць, што 95%, што нiчога добрага не будзе: зараз моладзь усю пераб’юць, астатнiя з’едуць. Але потым гляджу, людзей не спынiць, яны ўсё выходзяць i выходзяць: 10, 11, 12 жнiўня i далей. А калi на стэле пабачыла гэтае бел-чырвона-белае мора… То ўжо ў iншы бок угнулася — 95%, што ўсё будзе добра.

— Что вам позволяет сохранять оптимизм и продолжать свой активизм столько лет?

— Мне шкада свайго часу, часу шматлiкiх людзей, свайго iмпэту, якi я ўклала, адстойваючы свае правы. Я не хачу, каб мой народ знiк, думаю пра будучыя пакаленнi, таму раблю тое, што можа зрабiць сталы чалавек: пашыць сцяг, прыйсцi на плошчу, падбадзёрыць моладзь.

Ведаеце, старасць — гэта, па-першае, фiзiчная нямогласць. Але ёсць людзi, якiя могуць быць актыўнымi. Гэта залежыць i ад генетыкi, i ад складу жыцця, але трэба прыкладаць намаганнi. Напрыклад, каб мае суставы былi крэпкiя, я кожны дзень раблю практыкаваннi: гiмнастыку розных кiрункаў цi ёгу. Амаль кожны дзень займаюся. Так i са сцягам: без рэгулярнасцi i намаганняў нiчога ў жыццi не атрымлiваецца.

Редакция TUT.BY будет следить за ситуацией и расскажет, смогла ли Нина Багинская найти свои флаги.

-80%
-10%
-50%
-50%
-10%
-20%
-50%
-10%
-8%
-30%
-5%
0071926