101 день за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. С 1 марта заработал обновленный КоАП. Новшества затронут почти всех белорусов
  2. Убийца 79 белорусов, сжег пять деревень. Вспоминаем о Буром — в память о нем в Польше проводятся марши
  3. «Бэушка» из США против «бэушки» из Европы: разобрали, какой вариант выгоднее, на конкретных примерах
  4. Минское «Динамо» проиграло в гостях питерскому СКА
  5. В Беларуси ввели очередные пенсионные изменения. Что это означает для трудящихся
  6. «Ашчушчэнія не те». Все участники РСП вышли на свободу после 15 суток ареста
  7. Акции солидарности и бойкот футбольных фанатов. Что происходило в Беларуси 28 февраля
  8. Секс-символ биатлона развелась и снялась для Playboy (но уже закрутила роман с близким другом)
  9. «Усе зразумелi: вірус існуе, ад яго можна памерці». Год, как в Беларусь пришел COVID: поговорили со вдовой первой жертвы
  10. Тихановская рассчитывает на уход Лукашенко весной
  11. Один из почетных консулов Беларуси в Италии подал в отставку из-за несогласия с происходящим после выборов
  12. Защитник Бабарико и Колесниковой подал жалобу в суд на лишение его лицензии, но ему отказали
  13. Судьба ставки рефинансирования, обновленный КоАП, дедлайн по налогам, заморозка цен. Изменения марта
  14. Названы победители «Золотого глобуса» (почти без сюрпризов)
  15. Чиновники придумали, что сделать, чтобы белорусы покупали больше отечественных продуктов
  16. Под Молодечно задержали компанию из 25 человек. МВД: «Они собирались сжечь чучело в цветах национального флага»
  17. «Врачи нас готовили к смерти Саши». История Марии, у чьей дочери пищевод не соединялся с желудком
  18. «Пышка не дороже жетона». Минчане делают бизнес на продукте, за которым в Питере стоят очереди
  19. «В киевской миграционке мне сказали, что я в первой десятке». Айтишник — о переезде в Украину
  20. 57-летняя белоруска выиграла международный конкурс красоты. Помогли уверенность и советы Хижинковой
  21. Белоруска едет на престижнейший конкурс красоты. И покажет дорогое платье, аналогов которому нет
  22. Пенсионерка из электрички рассказала подробности о задержании и Окрестина
  23. В Беларуси создали собственную ракету для «Полонеза» (ее очень ждал Александр Лукашенко)
  24. «Меня потом знатно полили шампанским!» Первая белоруска с COVID-19 — о том, как прожила «коронавирусный год»
  25. «Будет готов за три-четыре месяца». Частные дома с «завода» — сколько они стоят и как выглядят
  26. «Первый водитель приехал в 5.20 утра». Слухи о «письмах счастья» за техосмотр привели к безумным очередям
  27. Во всех районах Беларуси упали зарплаты, в некоторых — больше чем на 300 рублей
  28. «Куплен новым в 1981 году в Германии». История 40-летнего Opel Rekord с пробегом 40 тысяч, который продается в Минске
  29. Автозадачка с подвохом. Нарушает ли водитель, выезжая из ворот своего дома на дорогу?
  30. Показываем, как выглядит часть зданий БПЦ на улице Освобождения, ради которых снесли объекты ИКЦ


/

Паводле апошняга перапісу насельніцтва, на рускай мове ў сваiм паўсядзённым жыцці гаворыць больш за 70% насельніцтва нашай краіны. Беларускую ж у якасці размоўнай выкарыстоўваюць толькі 23% апытаных.

На тыдні стэрэатыпаў мы паразмаўлялi з выкладчыкам выяўленчага мастацтва Надзеяй Леановіч, якая размаўляе па-беларуску не толькі дома, але і на працы.

– Ці памятаеш ты, калі пачала размаўляць па-беларуску?

– Застаўся ўспамін, што першыя словы, якія я вывучыла па-беларуску ў далёкiм дзяцiнстве, былі "лялька" і "цацка". Нават памятаю, як на кухні нашай кватэры тата паўтараў іх мне i тлумачыў сэнс. А з дзіцячых кніг памятаю беларускамоўны буквар "Каласок" ды кніжку "З рога ўсяго многа".

– Цi значыць гэта, што i ў імкненні размаўляць на роднай мове бацькі цябе падтрымалі з самага пачатку?

– Так. Мае бацькi добра ставяцца да беларускай мовы, але самi на жаль дрэнна ёй валодаюць. Часам чытаюць адпаведныя кнігі ды артыкулы, але размаўляюць могуць з вялікімі цяжкасцямі. Яшчэ мне падабаецца разам з бацькамі хадзiць ў Купалаўскі тэатр – там часта можна пачуць родную мову.

– Тваё навучанне праходзіла на беларускай? Дзе ты вучылася?

– Я скончыла гімназію-каледж мастацтваў з беларускай мовай навучання (якую большасць ведае, як 26-ю школу) i дзякаваць за яшчэ большую любоў да мовы і імкненне размаўляць на ёй я павiнна маёй выкладчыцы малявання – Ірыне Віктараўне Фокінай. Ну і, зразумела, маім бацькам, якія ўсе пачатковыя класы вазілі мяне ў цэнтр горада на заняткі.

Школа гэта маленькая, таму ў нас нават не было паралельнага класу. Выпадкова ў яе не траплялі, у першы клас быў сапраўдны (на мой тагачасны погляд малога батаніка) іспыт. Толькі адна дзяўчынка ў нашым класе была з сям’і, у якой бацькі заўжды размаўлялі па-беларуску.

Усе прадметы нам выкладаліся на беларускай мове. I калі аднойчы я пайшла на алімпіяду па матэматыцы ў нашым раёне, то была вельмі збянтэжана заданнямі з такiмi невядомымі словамі, як "частное" i "тождество". Калі мне прыйшлося запытацца, што гэта такое, настаўнікі палiчылі, што я трапіла на алімпіяду выпадкова. Наогул за столькі год я звыклася з тым, што ўсе здзіўляюцца, як матэматыку, біялогію і фізіку можна вывучаць на беларускай мове.

Яшчэ са школьных гадоў я памятаю, як у дзённіку замест "мая" пiсала "травень". Адна з настаўнiц гэта заўжды выпраўляла, а я лiчыла, што "май" – гэта русізм.

У дзявятым классе мяне даслалі на алімпіяду па беларускай мове, дзе я заняла першае месца ў раёне. Але мне вельмі не падабалася падрыхтоўка, бо ўсё было накіравана на тое, каб падтрымаць імідж гімназіі любымі сродкамі, а не на тое, каб я атрымала асалоду ад спаборніцтва. Таму ў наступныя гады я адмаўлялася ўдзельнічаць. Адным з самых складаных заданняў на алімпіядзе быў пераклад фразеалагізмаў з рускай на беларускую. Менавiта дзякуючы гэтаму ў мяне пасля з’явіўся цудоўны слоўнік Івана Лепешава, які я дагэтуль з задавальненнем чытаю, каб запомніць сякі-такі выраз.

– Якую музыку ты слухаеш?

– Неяк сяброўка дала мне дыск "Крамбамбулі". Менавіта пасля гэтага ў мяне з’явіўся інтарэс да гуртоў, якія выконваюць песні па-беларуску. У старэйшых класах я часта па дарозе дадому заходзіла ў краму з дыскамі. Так у мяне з’яўляліся дыскі "NRM", "Крамы", "Палацу". А наш класны кіраўнік аднойчы прапанавала мне схадзіць на канцэрт музычнага гурта "Стары Ольса". Там упершыню я танчыла сярэднявечныя беларускія танцы ды набыла патрыятычную бел-чырвона-белую фенечку.

– Хто твой любімы пісьменнік?

– Маiм любімым аўтарам, канешне, заўсёды быў Уладзiмiр Караткевіч. Бо я нікога больш і не ведала, хто б так цудоўна пісаў у маім улюбёным жанры – дэтэктыў. А раней у кніжных крамах я набывала танныя творы беларускіх аўтараў (чамусьці кнігі нашых выдавецтваў мелі смешныя кошты). Зараз на беларускай мове выдаецца больш твораў (ды і з’явіліся вядомыя кінастужкі з беларускай агучкай) – проста трэба ведаць крамы, дзе яны прадаюцца. З сучаснага мне спадабаўся "Шалом" Артура Клінава. Гэты раман чытаўся лёгка і з задавальненнем яшчэ і таму, што ў iм распавядаецца пра мастакоў.

Сярод набытых мной да гэтага часу ёсць кнігі, якія я так і не прачытала. Але мне проста хацелася, каб на палічцы была літаратура на роднай мове.

- Што было пасля школы? Ты працягнула навучанне па-беларуску?

– Так. Апошні год у школе быў вырашальным: куды далей? І ў выніку я абрала спецыяльнасць "дэкаратыўна-прыкладное мастацтва і рэстаўрацыя вырабаў" у Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў. Цэнтралізаванае тэставанне я здавала па беларускай.

Памятаю, як на занятках па адным з прадмета ў аднакурснік з Магілёву заўсёды прасiў выкладчыка: "А Вы не могли бы повторить по-русски?". Пры гэтым у яго атэстаце па беларускай мове стаіць добрая адзнака.

Я ўжо скончыла універсітэт, але да гэтага часу ўспамінаю пра свае годы навучання з вялiкай цеплынёй.

– Дзе ты зараз працуеш?

– Так склаўся лёс, што пасля атрымання дыплому мяне размеркавалі ў маленькі гарадок Любань Мінскай вобласці. Тут я працую выкладчыкам выяўленчага мастацтва ў школе дадатковай адукацыі. Нашыя дзецi вывучаюць накірункі традыцыйнага мастацтва: ткацтва, касцюм, бондарства, кераміку, саломапляценне, лазапляценне. Вядзецца выкладанне i па жывапісе, малюнку, кампазіцыi.

– Гэта рускамоўная школа?

– Рускамоўная. Але наш дырэктар падтрымлівае выкладанне па-беларуску. Некаторыя дзеці просяць мяне весці заняткі на мове, а іншыя катэгарычна супраць яе. А наогул тут усе размаўляюць на трасянцы. Дарэчы, у нас нiдзе няма чыстай рускай мовы. Калі я заходжу ў мясцовую краму і пытаюся аб чым-небудзь па-беларуску, то ніхто не здзіўляецца: у Любані да беларускай мовы ставяцца прасцей, чым у Мiнску. Але ж нават i тут, калі запытаць у краме "асадку", то пачнуць перапытваць. Шчыра кажучы, я не люблю ні спрачацца, ні доўга тлумачыць, што азначае тое цiiншае слова. Мне заўсёды прасцей паўтарыць гэта па-руску.

На днях я размаўляла з адной дзяўчынкай, якая распавяла, што лічыць сябе рускай, што заўжды хварэе за Расію на спартыўных мерапрыемствах. Яна сказала, што нават калi да яе звяртаюцца па-беларуску, яна заўсёды адказвае па-руску, таму што ёй не падабаецца мова. Кроіць сэрца, калі чуеш такія словы. Я лiчу, што ў такiх выпадках шмат залежыць ад выхавання, ад сям’і.

– Ты заўсёды цярплівая да такога неразумення людзей вакол?

– Часам мяне трохi раздражняе і нават злуе, калі чалавек не ведае зусім простых рэчаў. Зараз жа ёсць кнігі, інтэрнэт, моўныя курсы… Вучыся – было б толькi жаданне!

Вось, дарэчы, часам я бачу такія заданні на пераклад у забаўляльных перадачах на нашым тэлебачаннi: удзельніку прапаноўваюць перакласці на беларускую мову слова "сковорода", а ён не ведае. Мне здаецца, што нават сама пастанова такога пытання – гэта зневажальна для нашай роднай мовы!

– З якімі грамадскімі стэрэатыпамі ў адносінах да сябе ты сутыкалася?

– Яшчэ 8-10 гадоў таму ўсіх беларускамоўных прылічвалі да апазіцыі. А апазіцыю ў нас чамусьцi вучаць не любіць, таму і стаўленне ў большасці людзей было адпаведным.

Адным людзям падабаецца чуць беларускую мову, а іншыя, пачуўшы, як я размаўляю, могуць павярнуцца і глядзець на мяне так, быццам убачылі прывід. Гэта вельмі непрыемна.

Часта можна пачуць пытанне: "Почему Вы на белорусском разговариваете?". Я звычайна адказваю нешта накшталт: "Таму, што я жыву ў Беларусі". А некалькi разоў касіркi пыталiся мяне: "А Вы что, из Украины к нам приехали?".

– Колькасць школ і класаў з беларускай мовай навучання штогод скарачаецца. Як ты да гэтага ставішся?

– Вельмi дрэнна. Так не павiнна быць. Нават i ў маёй 26-ай зараз большасць бацькоў прагаласавала за тое, каб дзеці навучаліся па-руску, і цяпер няма таго, што было раней: нават калi захочаш навучацца па-беларуску – не атрымаецца. Але і дырэктара можна зразумець: мастацтва зараз стала непапулярным. Прагматычныя бацькі аддаюць сваiх дзетак у простыя гурткі, а вось таго, каб дзеці прафесійна займаліся маляваннем, не хочуць. Таму хутчэй за ўсё навучэнцы пойдуць у мастацкую рускамоўную школу, а вось беларускамоўную палічаць занадта цяжкай (хаця асабiста я розніцы для дзетак не бачу). І ў Любані раней з трох школ адна цалкам была беларускамоўнай, а зараз – толькі асобныя класы ў ёй. Наогул, навучанне па-беларуску лічаць незвычайным i цяжкiм толькі тыя, хто яго не спрабаваў. Адзінай цяжкасцю ў гэтым плане заўсёды было тое, што падручнікі нам, беларускамоўным вучням, выдавалі пазней (бо спачатку яны друкаваліся на рускай мове).

– Сярод тваіх сяброў шмат беларускамоўных?

– Калі казаць пра маё кола зносін, то ў мяне не так шмат беларускамоўных сяброў, як хацелася б. Але ёсць некалькі дзяўчат, гаворачы з якімі можна трапіць быццам у іншы свет!

– Твой малады чалавек таксама павінен быць беларускамоўным?

– Пажадана. Але гэта не прынцыпова. Не так даўно я хадзіла на "Хуткія спатканні", дзе збіраліся выключна беларускамоўныя хлопцы і дзяўчаты. Сутнасць мерапрыемства такая: хлопцы перасаджваюцца ад адной дзяўчыны да іншай і за мінімальны час імкнуцца распавесці пра сябе і пагутарыць аб чым-небудзь. Пры ўзаемнай сімпатыі сустрэчы могуць працягнуцца і далей. Я пайшла туды, бо i раней ведала пра такі фармат мерапрыемстваў, але неяк не асмельвалася ў iх паўдзельнічаць. А тут убачыла аб’яўку (як раз у мяне былі вакацыі), ды і падумалася, што там я змагу сустрэць шмат цікавых людзей.

I сапраўды, на гэтай сустрэчы не было чалавека, які б мне быў катэгарычна не даспадобы. Усе чым-небудзь цікавяцца акрамя асноўнай прафесіі – музыкай ці падарожжамі, глядзяць кіно ці ўдзельнічаюць у грамадскім жыцці. Было проста прыемна пагутарыць, вырвацца з паўсядзённага рытму жыцця.

Мне хочацца разумнага хлопца, творчага, з добрым пачуццём гумару – хіба гэта не складальнікі сапраўднага, сумленнага і сучаснага беларуса? Які можа быць беларус без пачуцця гумару? З жыццём у нашай краіне трэба ўмець пасмяяцца з сябе, не браць шмат чаго блізка да сэрца.

– Што б ты хацела сказаць нашым рускамоўным чытачам?

– На якой мове размаўляць – гэта асабісты выбар кожнага чалавека. Але давайце не забывацца пра тое, што мы з вамі – беларусы. І жывем мы не дзе-небудзь, а ў Беларусі. Нам трэба памятаць, што адказнасць за захаванне роднай мовы ляжыць не толькі на дзяржаве, але і на кожным яе грамадзяніне.

А як вы ставіцеся да беларускай мовы? Вы ці вашыя дзеці размаўляюць на ёй? Раскажыце пра гэта ў каментарах

-5%
-33%
-61%
-10%
-10%
-20%
-15%
-70%
-30%
-14%