• Делай тело
  • Вкус жизни
  • Отношения
  • Стиль
  • Карьера
  • Вдохновение
  • Еда
  • Звезды
  • Анонсы
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Вкус жизни


/

Несмотря на то, что в нашей стране два государственных языка, на белорусском в повседневной жизни разговаривают единицы. Если быть точнее, по данным статистики число таковых едва превышает двадцать процентов населения Беларуси.

Мы попросили трех белорусок, верных родному языку, рассказать, каково быть своего рода “белыми воронами” в обществе, почему они не пошли, как большинство, по более легкому пути, и с чем им приходится сталкиваться из-за своей белорусскоязычности.

Антося, 26 год, сакратар:

фото

“Як напісала калісьці беларуская паэтка Яўгенія Янішчыц, “…пачынаецца ўсё з любві…” – вось так і ў мяне ўсё пачалося з класічнай гісторыі пра каханне. У 10-м класе да нас прыйшоў новы настаўнік беларускай мовы і літаратуры, малады мужчына. І ён неяк адразу, з першага ўрока здзівіў мяне сваім “нестандартным падыходам” да працэсу навучання: у шэрую будзённасць школьнага жыцця ўварваўся подых свабоды і творчасці.

Для мяне гэта быў цэлы Новы Свет. Ну і, канечне, я па-падлецку шчыра закахалася ў свайго настаўніка і яго прадмет. Стала наведваць бібліятэку, чытаць кнігі, якія не ўключаны ў школьную праграму, удзельнічала ў алімпіядах. А аднойчы наш настаўнік прапанаваў мне і сяброўцы схадзіць на літаратурную імпрэзу. Там я, здаецца, упершыню пачула беларускую мову з вуснаў розных людзей. Дагэтуль мне стэрэатыпна ўяўлялася, што ў паўсядзённым жыцці ёю карыстаюцца выключна настаўнікі.

Вяртаючыся з імпрэзы, мы з сяброўкай вырашылі паспрабаваць размаўляць адна з адной па-беларуску. Тады гэта першая спроба далася цяжка: падоўгу прыгадвалі неабходнае слова, саромеліся, бо падавалася, што ўсе людзі навокал глядзяць на нас… Так гэта было для нас незвычайна. Цяпер, дарэчы, сама нярэдка сутыкаюся з такім шаблонным успрыняццем: пачуўшы маю беларускую, людзі адразу запытваюць: “Настаўніца ці апазіцыянерка?”

Далей было паступленне на філфак, хаця яшчэ год таму рыхтавалася ісці ў лінгвістычны. Тады, канечне ж, найменш думалася пра практычныя рэчы: працу, заробак і г.д. Цяпер, можа, выбрала б і нешта іншае, бо разумею, што спалучыць тое, што падабаецца, і тое, што прыносіць нармальны заробак, атрымліваецца далёка не заўжды. Мне пашэнціла, што цяпер я працую ў беларускамоўным калектыве. Але працу беларускамоўнаму чалавеку знайсці складаней. Кола пошукаў значна абмяжоўваецца пэўнымі сферамі. Ну, гэта асобная “балючая тэма”.

Досыць цяжка ў псіхалагічным плане адбываўся мой пераход на беларускую мову ў сям’і. Па-першае, для родных такая змена была нязвыклай і некамфортнай: ўсё гэта выглядала для іх штучна і “нацягнута”. Усё жыццё размаўляла на адной мове, а тут – на табе! Па-другое, шматлікія словы з маёй “прычасанай” літаратурнай мовы родныя, якія па большасці чулі беларускую гутарку толькі ў вёсцы (а сучасная мова нашых вяскоўцаў вельмі зрусіфікаваная, бліжэй да трасянкі), папросту не разумелі…

Праўда цяпер, калі я размаўляю па-беларуску ўжо недзе 8 год, такія праблемы больш не ўзнікаюць: родныя даўно звыкліся і цудоўна мяне разумеюць. Больш за тое: калі спачатку бацька ставіўся да такой маёй ініцыятывы вельмі скептычна, можа, нават саромеўся майго дзівацтва, то цяпер сябрам гаворыць пра мяне ледзь не з гонарам!

Я ні ад каго не чакаю і не патрабую дзеля мяне пераходзіць на беларускую мову, хаця калі людзі гэта робяць, мне, безумоўна, прыемна. Для мяне галоўнае не “адстаяць сваю прынцыповую пазіцыю”, а проста быць сабой. Не люблю, калі мяне спрабуюць “абярнуць у сваю веру”: я за свабоду поглядаў, за добраахвотны выбар. І гэта датычыцца не толькі мовы…”

Паліна, 26 год, філолаг:

фото

“Не памятаю, з чаго я раптам стала размаўляць па-беларуску, даўно гэта было. Але для мяне беларуская мова не матчына – гэта факт. Бацькі ў мяне наогул рускія, і мяне з гэтай прычыны таксама запісалі рускай. Але нацыянальнасць – яна не ў пасведчанні аб нараджэнні, яна ў душы.

Калі ў мяне пытаюцца, чаму я размаўляю па-беларуску, я кажу: а мне падабаецца! Ну хіба ўсім растлумачыш, што размаўляць па-беларуску ў Беларусі – гэта натуральна?

Часам беларуская мова мяне даводзіла калі не да Кіева, то да завода халадзільнікаў – дакладна. Сядаю я ў таксі, кажу: “Да Гадзіннікавага завода”. Сяджу сабе, паглядваю ў акенца і разумею, што едзем мы зусім не да парка Чалюскінцаў, а да Камсамольскага возера. Гэтае непаразуменне, заснаванае на міжмоўным сугуччы мінскіх заводаў, вылілася тады для мяне ў лішнія кіламетры, рублі і хвіліны, якія мы з таксістам вырашылі падзяліць папалам.

Ці вось яшчэ быў выпадак. Заходжу я неяк у банк, звяртаюся да касіркі, а яна мне так рэзка, па-сабачы: “Говорите по-человечески!” Дык вось, такія выпадкі вымушаюць мяне часам пераходзіць на рускую мову ў тых сітуацыях, калі я зацікаўлена, каб мяне зразумелі і зразумелі правільна.

Так склалася, што з мужам мы таксама мусілі шукаць агульную мову, і яна ў нас аказалася руская. Чалавек змяняецца, калі размаўляе на іншай мове: змяняюцца не толькі словы і гукі, але і інтанацыя і лад мыслення. Беларускамоўная я для мужа – чужая.

Зараз я маладая мама і знаходжуся ў дэкрэце. І сёння мова для мяне выконвае найперш камунікацыйную функцыю. Я стамілася быць шыльдай беларускай мовы, музейным экспанатам, на які дзівяцца наведвальнікі. Цяпер мне прыемна пагаварыць на мове з сябрамі і калегамі (балазе, сярод іх шмат беларускамоўных), аднак я без праблем пераходжу на рускую мову, калі бачу, што суразмоўцу цяжка падтрымліваць са мной гутарку. А дачку я мару вырасціць паўнавартаснай білінгвай, каб яна ніколі не адчувала “моўных” комплексаў”.

Аляксандра, 26 год, спецыяліст па сертыфікацыі:

фото

“Здаецца, жыву я, як усе, і нічога не мусіць выдзяляць мяне з натоўпу. Але, на жаль, так сталася, што людзі, якія жывуць у Беларусі і абіраюць беларускую мову як сродак зносін у паўсядзённым жыцці, відавочна выклікаюць цікавасць у грамадства. Безумоўна, мне хацелася б, каб усе беларусы пачалі размаўляць на сваёй роднай мове, але, як кажуць, пачынаць трэба заўсёды з сябе. Вось я і пачала. Дарэчы, па-беларуску ў сям'і размаўляю толькі я. Мой муж мяне заўсёды падтрымлівае, але сам размаўляць саромеецца, кажа, што мовы не ведае.

Адразу пасля заканчэння ўніверсітэта я ўладкавалася сакратаркай на фірму, якая займалася продажам кліматычнага абсталявання. На працы я размаўляла па-руску, аргументуючы гэты тым, што так мяне зразумее большая колькасць людзей. Але аднойчы, мой начальнік (буду ўдзячна яму заўсёды), пачуў, як я размаўляю па-беларуску, і папрасіў мяне з гэтага часу не пераходзіць на рускую мову. Першыя дні было вельмі складана адказваць на тэлефанаванні: трэба было кожнаму (!) у ветлівай форме патлумачыць, чаму я размаўляю па-беларуску. З таго часу беларуская мова толькі дапамагала мне ў працы. Людзі лёгка запаміналі мяне, а некаторыя пытанні дзякуючы мове вырашаліся хутчэй.

Але здаралася і такое, што я тэлефанавала камусьці і чула: “Господин N, возьмите трубку, там вас какая-то сумасшедшая хочет услышать: разговаривает по-белорусски”. Але такія рэакцыі хутчэй выключэнне, чым правіла. У асноўным, пачуўшы мяне, людзі мусяць даць свой каментар не ў такой агрэсіўнай форме. Аднойчы да мяне ў краме падышла бабулька і сказала: “Дзяўчынка, дзякуй табе за мову!” Безумоўна, мне было прыемна гэта чуць.

Такія сітуацыі можна параўнаць з выпадкамі, калі ты бачыш чалавека, які піша левай рукой. Чамусьці ўсе хочуць расказаць яму, што левай рукой пішуць творчыя людзі, або паведаміць, што чыйсці знаёмы, сусед і пад. таксама пішуць левай рукой, ці проста заўважыць: “О, ты пішаш левай рукой!” Ты цікавіш людзей, і яны хочуць пазнаёміцца з табой бліжэй.

Такім чынам, беларуская мова, на мой погляд, робіць жыццё тых, хто ёю карыстаецца, вельмі разнастайным! Ну і, канечне, мне хочацца, каб людзі чулі мяне і ведалі, што ў Беларусі размаўляюць па-беларуску. А ў заключэнне хачу сказаць: я стала размаўляць па-беларуску ў першую чаргу таму, што я люблю сваю мову і лічу яе самай прыгожай у свеце!”

 

0056673