101 день за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Минчане пришли поставить подпись под обращением к депутату — и получили от 30 базовых до 15 суток
  2. «Врачи нас готовили к смерти Саши». История Марии, у чьей дочери пищевод не соединялся с желудком
  3. Защитник Бабарико и Колесниковой подал жалобу в суд на лишение его лицензии, но ему отказали
  4. «Усе зразумелi: вірус існуе, ад яго можна памерці». Год, как в Беларусь пришел COVID: поговорили со вдовой первой жертвы
  5. Год назад в Беларусь пришел коронавирус. Рассказываем про эти 12 месяцев в цифрах и фактах
  6. «Теряю 2500 рублей». Работники требуют, чтобы «плюшки» были не только членам провластного профсоюза
  7. Один из почетных консулов Беларуси в Италии подал в отставку из-за несогласия с происходящим после выборов
  8. Экс-директору отделения Белгазпромбанка в Могилеве Сергею Кармызову вынесли приговор
  9. Минздрав рассказал, сколько пациентов инфицировано COVID-19 за последние сутки и сколько умерло
  10. Коронавирус в Беларуси: данные Минздрава за последние сутки
  11. Судьба ставки рефинансирования, обновленный КоАП, дедлайн по налогам, заморозка цен. Изменения марта
  12. Автозадачка с подвохом. Нарушает ли водитель, выезжая из ворот своего дома на дорогу?
  13. Секс-символ биатлона развелась и снялась для Playboy (но уже закрутила роман с близким другом)
  14. Минское «Динамо» проиграло в гостях питерскому СКА
  15. «Куплен новым в 1981 году в Германии». История 40-летнего Opel Rekord с пробегом 40 тысяч, который продается в Минске
  16. Пенсионерка из электрички рассказала подробности о задержании и Окрестина
  17. Фанаты белорусских футбольных клубов массово объявляют о бойкоте матчей
  18. Акции солидарности и бойкот футбольных фанатов. Что происходит в Беларуси 28 февраля
  19. Могилев лишился двух уникальных имиджевых объектов — башенных часов и горниста (и все из-за политики). Что дальше?
  20. На 1 марта в Беларуси объявлен желтый уровень опасности из-за гололедицы
  21. 57-летняя белоруска выиграла международный конкурс красоты. Помогли уверенность и советы Хижинковой
  22. Белоруска едет на престижнейший конкурс красоты. И покажет дорогое платье, аналогов которому нет
  23. Во всех районах Беларуси упали зарплаты, в некоторых — больше чем на 300 рублей
  24. «Пышка не дороже жетона». Минчане делают бизнес на продукте, за которым в Питере стоят очереди
  25. Год назад в Беларуси выявили первый случай COVID-19. Что сделано за год, а что — нет
  26. Показываем, как выглядит часть зданий БПЦ на улице Освобождения, ради которых снесли объекты ИКЦ
  27. «Будет готов за три-четыре месяца». Частные дома с «завода» — сколько они стоят и как выглядят
  28. Чиновники придумали, что сделать, чтобы белорусы покупали больше отечественных продуктов
  29. «Бэушка» из США против «бэушки» из Европы: разобрали, какой вариант выгоднее, на конкретных примерах
  30. «Первый водитель приехал в 5.20 утра». Слухи о «письмах счастья» за техосмотр привели к безумным очередям


Дар’я Клюйко / / /

Колькі спрэчак даводзілася чуць пра беларускую мову наконт таго, «патрэбная яна ці не». Дагэтуль некаторыя лічаць, што «з задавальненням мовай карыстаюцца толькі людзі вельмі сталага ўзросту, якія жывуць у вёсцы». Нашы сённяшнія гераіні — цiкавыя i паспяховыя асобы рознага ўзросту і заняткаў — у Дзень роднай мовы дзеляцца з чытачамі TUT.BY сваімі ўлюбёнымі творамі на беларускай мове, а таксама расказваюць, чаму карыстанне мовай для ніх — асаблівы гонар і радасць.

Гэты матэрыял — чарговы з праекта «Аўтары», прысвечанага юбілеям беларускіх літаратараў. Мы робім яго разам з A1 ў рамках ініцыятывы #ЛітаратурА1. Спадзяемся, нашы гераіні натхняць вас бліжэй пазнаёміцца з айчыннай класікай, калі вы гэтага яшчэ не зрабілі.

Крысціна Дробыш — актрыса

«Я пісала вершы на беларускай мове. Не толькі пра сардэчныя пачуцці, а яшчэ і пра любоў да радзімы»

— У Дзень роднай мовы я чытаю верш Сяргея Грахоўскага «Як я жыў да цябе». У віры сённяшніх падзей, калі ўсё вельмі складана, хацелася нагадаць пра простыя чалавечыя пачуцці, якія ў гэтым віры мы часта, нажаль, забываем. Цеплыня, дабрыня, каханне, любоў адзін да аднаго адыходзяць на другi план, але ўсё ж такі яны заўсёды застаюцца з намі.

У мяне быў доўгі шлях да беларускай мовы. Я — дзвюхмоўны чалавек, які заўсёды размаўляе на той мове, на якой складаецца размова. Мае бацькі родам з вёскі, і мае бабулі і дзядулі заўсёды размаўлялі на «мове», няхай і не на зусім дасканалай. Яны наўрад ці думалі аб тым, на якой мове яны гавораць: таму што сенцы — гэта сенцы, а ганак — гэта ганак. Як інакш?

Фото: Дарья Бурякина, TUT.BY

Першае каханне з мовай адбылося ў дзяцінстве. Не ведаю чаму, але пачынаючы недзе з 6-га класа школы мяне вельмі натхнялі ўрокі беларускай літаратуры. Асабліва я любіла творы Васіля Быкава, хаця сёння разумею, што тады абсалютна нічога ў іх не разумела, не бачыла глыбіні. Але ж чамусьці западалі ў душу быкаўскія радкі.

Натхненая, я пачала пісаць юнацкія вершыкі: іх пішуць многія падлеткі, але я пісала на беларускай мове. Не толькі пра сардэчныя пачуцці, а яшчэ і пра любоў да радзімы.

«Мае асабістыя лайфхакі ў вывучэнні мовы — гэта музыка і чытанне»

Потым нашы шляхі з мовай неяк разышліся. Скончыла школу, паступіла ў тэатральную акадэмію, дзе калі-некалі іграла на мове. І вось, я — актрыса Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Зразумела, я проста не магла дазволіць сабе, права не мела не ведаць дасканала мову. Для мяне гэта быў вельмі крытычны момант, калі са сцэны я размаўляю на мове, а ў рэальным жыцці двух слоў звязаць не магу. Пачала паглыбляцца ў тэму і праз некаторы час ужо дала сваё першае інтэрв'ю на беларускай мове. Для мяне гэта было быццам бы пасведчанне аб тым, што нейкая прыступка ўжо пройдзена, і я больш упэўнена магу сябе адчуваць, размаўляючы на беларускай мове.

Фото: Дарья Бурякина, TUT.BY

Мае асабістыя лайфхакі ў вывучэнні мовы — гэта музыка і чытанне. Чытайце кнігі, беларускую літаратуру. А калі пачуеце, што наша літаратура змрочная — дык гэта няпраўда. Так можа сцвярджаць толькі той, хто зусім не ў тэме. Добра, не падабаецца беларуская літаратура — дык існуе шмат цудоўных перакладаў сусветнай літаратуры: сучаснай і не вельмі.

Ну і музыка. Столькі крутых трэкаў запісваецца на беларускай мове, вы нават не ўяўляеце. З нядаўняга мяне вельмі уразіў беларускамоўны кавер на адну з вядомых песень Сцінга. А калі песня падабаецца, то яна пачыные пастаянна круціцца ў цябе ў галаве — ведаеце як гэта бывае. І ў нейкі момант ты разумееш, што пачаў думаць на мове. Віншую — ты папаў. Толькі трэба зрабіць гэты першы крок — і паняслося.

«Калі наша музыка, тэатральныя пастаноўкі, кіно і літаратура будуць якаснымі, тады ўсё адбудзецца само сабой»

Цікава, але мне здаецца, што колькі чалавек размаўляе на беларускай мове — столькі ж і розных моў у іх атрымоўваецца. Бо ў беларускай мовы вельмі шмат адценняў і нюансаў. Кожны валодае ёй па-свойму і гэта цудоўна. А яшчэ наша мова — надта жывая. З нядаўняй агаворкі майго калегі атрымалася новае дзіўнае слова, якое вельмі мне падабаецца: «пяшчочына». Яно для мяне такое разнастайнае, такое цёплае, і, здаецца, не перакладаецца ні на адну мову ў свеце. І гэта вельмі добра, калі ўзнікаюць такія яскравыя моманты словаўтварэння: гэта значыць, што мова жыве.

Мова дала мне працу. Працу у тэатры, працу ў агучцы фільмаў, рэкламы і кніг для дзяцей. І я ў гэтым выдатны спецыяліст, які валодае голасам і мовай адначасова. Так што ў нас з беларускай мовай больш пазітыўных момантаў, чым негатыўных. Хаця розныя выпадкі здараліся. Мне казалі: «Разговаривай на нормальном языке» ці «Ты звар’яцела? Навошта вядзеш інстаграм на беларускай мове?». Не звяртаю на гэта ўвагі. Кожны мае права на асабісты погляд, і я — таксама. Таму працягваю рабіць сваю справу далей.

Фото: Дарья Бурякина, TUT.BY

Я часта бачу, нават у стужцы каментарыяў пад сваімі публікацыямі, калі хтосьці з пенай у роце даказвае, што трэба ўсім пагалоўна вучыць мову. Але, маё меркаванне такое: кожны мае права размаўляць на той мове, на якой яму больш зручна і блізка.

Іншая справа, што насамрэч шмат людзей хацела б пачаць размаўляць на беларускай мове, і ім трэба дапамагчы зрабіць першы крок. Але ні ў якім разе не прымусам, а праз выразныя сродкі мастацтва: тэатр, літаратуру, музыку.

І калі наша музыка, тэатральныя пастаноўкі, кіно і літаратура будуць якаснымі, а беларуская агучка для замежных фільмаў будзе зроблена прафесійна — тады ўсё адбудзецца само сабой. І будзе ўжо «не смешна слухаць», як хтосьці мне казаў, а звычайна. Як казалі ў «Пане Тадэвушы»: «Хай сэрцам выбірае, не трэба прымушаць».

Наталля Бібікава — журналіст, аўтар праекта «Годныя культурныя навіны»

«Пасля „Дзікага палявання караля Стаха“, я „падсела“ на творы Караткевіча пажыццёва»

— Я — дзяўчынка з вёскі: Аляхновічы і Дубравы — мае родныя мясціны. Канешне ж там заўсёды размаўлялі на трасянцы, але больш на беларускай трасянцы. Таму родная мова заўсёды была ў маім жыцці.

«5 лыжак заціркі» Змітрака Бядулі — маё першае і моцнае ўражанне ад беларускай літаратуры. Мяне малую гэтае невялічкае апавяданне кранула да самага сэрца і я вельмi перажывала за яго герояў: як яны чакалі сваёй заціркі, нарэшце дачакаліся, а потым гадкая суседка з’ела іх 5 лыжак. Ой, балюча было неверагодна. (Усміхаецца.) Ведаеце, потым, ужо ў дарослым жыцці, я перачытала гэтыя «лыжкі». І са здзіўленнем заўважыла, чаго ў дзяцінстве, канешне ж, не бачыла. Што акрамя гэтых кранальных малых і гадкай Сцёпчыхі, у апавяданні ёсць яшчэ вельмі глыбокія філасофскія высновы. Калі яны чакалі сваю зацірку і дачакаліся, Бядуля піша:

«Шчасце не мае сваёй асобнай меркі для ўсіх людзей на свеце, але кожны чалавек мае сваю асобную мерку да шчасця і свой асобны погляд на самое шчасце…»

А калі яны згубілі 5 лыжак сваёй ежы:

«Няшчасце не мае сваёй асобнай меркі для ўсіх людзей на свеце, але кожны чалавек мае сваю асобную мерку да няшчасця і свой асобны погляд на самое няшчасце».

Гэта ж дакладна пісалася для дарослых. І гэта было мае адкрыццё. Дарэчы ў Бядулі ў гэтым годзе юбілей са дня нараджэння. Добрая нагода перачытаць творы гэтага аўтара.

Фото: Дарья Бурякина, TUT.BY

Ну і, канешне ж, я вельмі люблю кнігі Караткевіча. Мне было 16, калі я самастойна прачытала «Сівую легенду». Не тое, што «ў школе прахадзілі», а сама вырашыла і прачытала. Потым было «Дзікае паляванне караля Стаха», пасля якога я «падсела» на творы Караткевіча пажыццёва.

«Часта кажуць, што ў нас дзве дзяржаўныя мовы, але для мяне гэта гучыць хутчэй як адгаворка»

Мая бабуля Броня, якая працавала настаўніцай, вывучыла мяне чытаць і пісаць па-беларуску. Шмат нашых казак мне расказвала. А зараз ужо я абавязкова кожны вечар чытаю свайму сыну Максіму беларускую казку. Ці мы знаходзім штосьці цікавае ў інтэрнэце і слухаем: таго ж Маляваныча або Ганну Хітрык, якая чытае беларускамоўныя казкі на сваім канале. Не скажу, што дзякуючы гэтаму Максім вывучыў мову дасканала, але ён усё разумее. І калі потым яму ўдаецца на працягу дня ўвярнуць у гутарку некалькі сказаў па-беларуску, то ён вельмі задаволены:

— Мам, я ўсё правільна сказаў?

— Так.

Яму сапраўды гэта шчыра падабаецца.

Фото: Дарья Бурякина, TUT.BY

У сям'і мы не размаўляем увесь час на беларускай мове. І я зараз думаю: сапраўды, а чаму? Дачка дасканала размаўляе. Бацька Максіма — мой муж — таксама добра ведае мову, бо Андрэй (акцёр Андрэй Бібікаў. — Заўв.рэд.) доўгі час працаваў у Рэспубліканскім тэатры Беларускай драматургіі. А там — усе спектаклі ідуць выключна на беларускай мове.

Ды і сама я столькі праграм стварыла, столькі фільмаў зняла, столькі тэлевізійных эфіраў у мяне па-за плячыма — і ўсе яны былі на беларускай мове. Я рабіла гэта і мне вельмі мая праца падабалася.

Але чамусьці ў звычайным жыцці працягвала размаўляць на рускай мове. І гэта дзіўна. Часта кажуць, што ў нас дзве дзяржаўныя мовы, але для мяне гэта гучыць хутчэй як адгаворка. Мы павінны гаварыць на мове, думаць на ёй.

Фото: Дарья Бурякина, TUT.BY

Ведаеце, ёсць нават такое даследванне, што ва ўсім свеце беларуская мова па сваёй мілагучнасці саступае толькі італьянскай. А на тое, што часам да беларускамоўных ставяцца такім чынам: «Аааа. Всё ясно — свядомый!» — не трэба звяртаць увагі.

У праекце да Дня роднай мовы я чытала верш Цёткі «Скрыпка». Ён вельмі складаны па рытміцы, але там ёсць вельмі прыгожая метафара. Калі ты не можаш маўчаць, але не можаш і свабодна сказаць усё тое, што ў цябе на сэрцы, то застаецца толькі граць.

Бо праз мастацтва ты можаш выразіць сваю думку яшчэ больш моцна, больш выразна. І вось такое выказванне — без слоў, а толькі з дапамогай музыкі, жывапісу — будзе мець сапраўды значны ўплыў на людзей. Вось пра гэта верш Цёткі. І я вельмі старалася прачытаць яго так, каб слухачы прачулі той сэнс, той пасыл, які ўкладзены паэткай.

Надзея Кішкурна — студэнтка ліцэя БДУ

«З самага майго дзяцінства ўсе ўмовы спрыялі таму, каб я выдатна размаўляла на беларускай мове»

— Яшчэ нядаўна я была ў лагеры тых людзей, якія казалі: «Беларуская мова? Што гэта? Не, нецікава, непрыгожа, як яе можна любіць?». Але калі я патрапіла ўпершыню ў свой ліцэй — на падрыхтоўчыя курсы — то пасля першых жа заняткаў цалкам змяніла сваё стаўленне да мовы і свой пункт гледжання. Больш скажу, я да гэтага ніколі ў сваім жыцці не адчувала, што чымсьці магу так захапіцца, як беларускай мовай і літаратурай. Мне захацелася даведацца значна больш, чым я ведала дагэтуль.

Атрымліваецца, што справа была не ў тым, якая насамрэч беларуская мова ці літаратура — добрая або кепская. А ў тым, як яе падаюць.

Зараз я адчуваю тую вялікую розніцу паміж выкладаннем беларускай мовы ў маёй старой гімназіі і тут — у ліцэі. Да таго ж я не памятаю беларускамоўных людзей у гімназіі, а тут уся кафедра беларускай мовы сапраўды на мове размаўляе, як і многія нашы ліцэісты таксама. І гэта вялікае шчасце і вялікая радасць, што зараз я знаходжуся менавіта ў ліцэі БДУ і маю гонар тут вучыцца. Ад поўнага непрымання мовы я перайшла да любві да яе.

Фото: Дарья Бурякина, TUT.BY

Але, насамрэч, з самага майго дзяцінства ўсе ўмовы спрыялі таму, каб я выдатна размаўляла на беларускай мове: мая маці вельмі добра валодае ёй, як і мой тата. А мая цудоўная бабуля, бацькава маці, дык яна ўвогуле з Палесся: а там размаўляюць так дзіўна, што адразу і не разумееш на якой мове, да таго яна ні на што не падобная. І гэта таксама вельмі цудоўна, цікава, але чамусьці я дайшла да такога разумення толькі ў 14−15 год.

Зараз для мяне беларуская мова — тая пляцоўка, якая аб’ядноўвае людзей, якая дапамагла мне знайсці аднадумцаў, сяброў і тое, што для мяне сапраўды цікава.

«Для мяне Уладзімір Караткевіч — гэта Джоан Роўлінг да таго часу, як яна стала мэйнстрымам»

На праекце да Дня роднай мовы я чытала ўрывак з «Ладдзі роспачы» Уладзіміра Караткевіча: «Рабі нечаканае, рабі як не бывае». Гэта мая любімая кніга. Ведаеце, я ніколі нічога падобнага дагэтуль не чытала. Ні ў аднаго пісьменніка. Мне вельмі падабаюцца кнігі Мікалая Гогаля — круты аўтар. Але калі я прачытала «Ладдзю», то зразумела, што для мяне гэта любоў на ўсё жыццё. Неверагодная гульня са смерцю ў шахматы проста нікога не можа пакінуць абыякавым.

Фото: Дарья Бурякина, TUT.BY

Цяжка растлумачыць, хто такі Караткевіч тым, хто ніколі дагэтуль не быў знаёмы з яго творчасцю. Але я ўсё ж такі паспрабую. Калі параўноўваць, то для мяне Уладзімір Караткевіч — гэта Джоан Ролінг (аўтар серыі кніг пра Гары Потэра, адна з найвядомейшых пісьменніц свету. — Заўв.рэд.) да таго часу, як яна стала мэйнстрымам. Пісьменніца вельмі простай мовай распавядае пра дужа складаныя рэчы. І ў Караткевіча таксама так. Як і ў «Гары Потэры», у «Ладдзі» можна ўбачыць выключна гісторыю пра прыгоды, а калі капнуць глыбей — знойдзецца вельмі значны філасофскі падтэкст.

«Рабі нечаканае, рабі як не бывае» — невялічкі ўрывак, але я спадзяюся, што пасля прагляду роліка людзі па меншай меры зацікавяцца: «А што гэта за твор? Смерць гуляе ў шахматы? Незвычайна!». І мабыць прачытаюць «Ладдзю роспачы», а потым усяго Караткевіча ўвогуле. А нехта, магчыма, як і я аднойчы, зменiць сваё меркаванне наконт нашай мовы.

«Шляхціца Завальню» можна так экранізаваць, што потым сервіс Netflix з задавальненнем выкупіць права на трансляцыю"

Я казала пра тое, як важна сустрэць добрага настаўніка. Але ж гэта не абавязкова павінен быць менавіта настаўнік. Гэта можа быць хтосьці з твайго асяроддзя: бацькі, сваякі, сябры ці нават публічная асоба, думкі якой ты падзяляеш.

Фото: Дарья Бурякина, TUT.BY

І таму падчас свайго ўдзелу ў праекце я старалася чытаць так, каб можна было прачуць, як я асабіста ўспрымаю гэты свет. Такі падыход дакладна працуе. У мінулым годзе на Тыдні роднай мовы да нас у ліцэй завіталі музыкі: Зміцер Вайцюшкевіч, Андрусь Такіданг і Кацярына Ваданосава (яе песні асобны цуд) — і пасля іх шчырых выступаў я яшчэ больш закахалася ў мову.

Зараз мне хочацца стаць рэжысёрам і экранізаваць на беларускай мове творы беларускіх аўтараў. Напрыклад, «Шляхціца Завальню». Чаму не? Гэта ж можна так экранізаваць, што потым сервіс Netflix з задавальненнем выкупіць права на трансляцыю.

Мне падаецца, што негледзячы на тое, што адбывалася ў нас з мовай у не такія далёкія 30-ыя гады мінулага стагоддзя, калі сёння існуюць людзі, якія любяць і шануюць беларускую мову, працуюць на ёй, то ў мовы ёсць шанец. Ва ўсіх у нас ёсць шанец.

Партнер праекта:

#ЛітаратурА1 — новая ініцыятыва кампаніі А1, прымеркаваная да юбілеяў вядомых беларускіх пісьменнікаў, паэтаў і драматургаў. Гэта серыя спецыяльных падзей і праектаў, прысвечаных творчасці класікаў айчыннай літаратуры.

-50%
-30%
-5%
-15%
-5%
-30%
-15%
-25%
-10%