/

Мы продолжаем конкурс «Кто это натворил?», в котором читатели рассказывают о проделках кошек и собак. Победители голосований будут получать корм для своих любимцев. Вместе с брендом Purina знакомим вас с очередной тройкой финалистов. В этом материале — истории о питомцах, которые по-своему приводят дома и вещи хозяев в порядок.

Голосование за победителя продлится до 9.00 22 октября. Выбирать понравившиеся истории можно один раз в сутки с одного устройства. Лидер по числу голосов получит в подарок корм Purina весом 3 килограмма.

Кот Пусик, который уничтожает обувь

Участник Вячеслав рассказал о проделках своего питомца:

— Наверное, мой кот Пусик в прошлой жизни был собакой. Он постоянно уничтожает обувь на резиновой подошве, причем неважно, есть мы при этом дома или нет. В общей сложности кот расправился с девятью парами.

Он научился лапой открывать шкаф-купе, в котором хранится обувь. Мы поставили на дверцы замок. Но однажды забыли его закрыть. В итоге Пусик погрыз детские босоножки.

Кот Томас, які любіць пакапацца ў шафе

Гэту гісторыю нам даслала ўдзельніца Тамара:

— «Тооом!» — так амаль заўсёды ў нашым доме гучыць адказ на пытанне «Хто гэта нарабіў?»

Том (кот Томас Чорны па дакументах) неўзабаве адзначыць свой дзявяты дзень нараджэння і шосты год у нашай сям'і. Застаецца толькі здагадвацца, якім ён быў кацянём. Яго, беспрытульнага, ва ўзросце каля трох гадоў падабралі валанцёры «Заашанса». Ветэрынар вызначыў, што Том — не звычайны кот, а як мінімум метыс нарвежскай лясной кошкі. Здавалася, што такую прыгожую высакародную персону вокамгненна заўважаць і забяруць у новы дом. Так і было — ім захапляліся, яго бралі… і вярталі назад. Акрамя блакітнай крыві, шыкоўнага футра і сур’ёзных габарытаў, Том з’яўляецца ўладальнікам самага вар’яцкага характару і звычак.

Па-першае, Том здзівіў нас сваім рацыёнам. Кот не жадаў ні натуральнага мяснога, ні сухога корму, а патрабаваў сырой бульбы, агуркоў, памідораў, таматнага соку, хурмы, вінаграду, кансерваванай кукурузы, жэлацінавых цукерак. За чыпсы быў гатоў прадаць душу. На шчасце, хуткім часам меню ўрэгулявалася да кацiных сухіх і вільготных кармоў і курынай пячонкі на дэсерт.

Па-другое, Том аказаўся, як і папярэджвалі валанцёры, вельмі раўнівым да суродзічаў. Мы былі гатовы да зацяжной вайны з нашым старэйшым катом Марцінам — старэнькім і невялічкім, да таго ж вельмі дабрадушным і міралюбівым. Прынялі ўсе захады, каб не дапускаць боек. Тэрыторыя у прыватным доме гэта дазваляла. Хутка Томас вызначыў, што дзядуля Марцін небяспекі не ўяўляе, і пакінуў яго ў спакоі. Нават стаў саступаць старэйшаму смачныя кавалачкі. Але калі хтосьці гладзіў Марціна, Том тут жа крыкамі патрабаваў сваёй долі ўвагі.

У гэты ж час вяльможны нарвежац адкрыў для сябе сусвет сельскага падворка. Усе прахожыя і захожыя навакольныя каты і нават кошкі былі бесцырымонна выпхнутыя з яго межаў. Асабліва настойлівых Том лавіў, хапаў за горла і клаў на зямлю. Пасля садзіўся, акуратна абкручваўся хвастом і хвілін пяць пякельна завываў, нервуючы суседзяў. Калі ахвяра не праяўляла павагі да Томасавых песень і спрабавала збегчы, то атрымлівала салідную лупцоўку. Патрабавалася ляжаць на жываце, роўненька склаўшы лапкі, і слухаць выццё. Калі Томас дастаткова адводзіў душу, то проста разварочваўся і сыходзіў, не праяўляючы агрэсіі і не чакаючы апладысментаў.

Вядома, хутка каціная брація стала пазбягаць нашага — лепш сказаць, Томасавага — двара. І гадаванец знайшоў сабе іншую забаўку, пасля якой мы сталі цікавіцца пытаннем, ці бываюць на свеце псіхіятры для катоў.

Ён стаў адчыняць шафы і выкідваць з іх адзенне. Першай ахвярай стаў муж, які пасля работы знайшоў адчыненую шуфлядку і кучу сваёй бялізны на падлозе. Вінаватымі ён палічыў нас з дачкою. Пасля сямейнай сцэны, калі бялізна была ўпарадкавана, але ніхто ні з кім яшчэ не размаўляў, блакітнакроўны кот прыйшоў, адчыніў другую шуфлядку і, гледзячы мужу ў вочы, стаў выграбаць адтуль шкарпэткі.

З гэтага моманту інжынерны геній мужа ўступіў у супрацьстаянне з нарвежскім тэмпераментам. Кот, узяўшы тайм-аут на некалькі дзён, выкінуў прэч усе мужавы світары і джынсы. Муж акуратна іх склаў і вярнуў на месца, абзываючы ката рознымі словамі. Том на кожны выраз адказваў «У!» або «Грррмау!» і на наступны дзень паўтарыў аперацыю.

Навёўшы парадак, муж зларадна сашчапіў дэкаратыўныя ключыкі суседніх дзверцаў шафы гумкамі. Том абнюхаў канструкцыю і рэціраваўся. Ноччу мы ўсхапіліся ад гукаў вар’яцкага варгана. Том чапляў лапай ключы на дзверцах, адцягваў гумку і нарэшце — бабах!

Пасля гэтага дзверцы забарыкадавалі крэслам. Раніцай усе разыйшліся, адсунуўшы крэсла і пакінуўшы Томаса бразгаць дзверцамі.

Сістэма працавала дні два. На трэці Том перакусіў гумкі і выкінуў ненавісныя рэчы. Муж запхнуў адзенне на паліцу і заматаў дзверцы дротам. На пытанне, а як ён сам будзе браць рэчы, быў дадзены суровы адказ: «Я — пласкагубцамі, але гэты гад не далезе!».

Можна было б зрабіць лагічныя вывады аб тым, што муж неяк крыўдзіць бедную жывёліну, якая стараецца ў адказ выжыць яго з дому, або што адзенне тое не адпавядае нарвежскім стандартам якасці. Але з Томасам логіка часцей за ўсё не працуе. Мы з дачкой таксама атрымлівалі сюрпрызы. З намі ён забаўляўся крыху інакш: пільнаваў раніцай, калі хтось лезе ў шафу, падкрадваўся ззаду, станавіўся на заднія лапы, а пярэднімі хапаў і кідаў праз плячо ўсё, што траплялася.

Але ж вернемся да мужа, яго палічак і моцнага жалезнага дроту. Том на некалькі дзён завіс, аглядаючы, нюхаючы і кратаючы лапкамі магутную канструкцыю. Для суцяшэння адкрыў суседнія дзверцы, крышку там пакапаўся, але нават нічога не выкінуў і зноў залёг ля заблакаванага адзення. Муж святкаваў перамогу. Мы ўжо прывыклі бачыць засяроджанага ката, што з выглядам Эйнштэйна разглядаў дрот, часамі тузаў яго і спрабаваў на зуб.

Аднойчы здарылася тое, чаго не чакалі. Не ведаю, ці то муж слаба закруціў дзверцы, ці то кот нарэшце спёр яго пласкагубцы, але знайшлі мы сарваны і закінуты пад акно дрот, раскіданае па ўсім пакоі адзенне, выкінутую ўнутраную палічку. Нават тры з чатырох жалезных вушак, на якіх тая палічка ляжала, былі выдзертыя невядомай сілай.

Вечар муж правёў за рамонтам шафы і мадэрнізацыяй невысокага, але важкага століка. Ён прыкруціў да яго колцы — каб лёгка можна было перамяшчаць і барыкадаваць шматпакутныя дзверцы. Тут гісторыя магла б скончыцца, але канца мы пакуль не бачым. Праз колькі дзён была разгромлена тумбачка з мілымі мужчынскаму сэрцу жалязякамі і запчасткамі. Пазней — раскіданы і паколаты кіпцюрамі запас туалетнай паперы. Дарэчы, рулоны кот не разрываў і не размотваў. Ён проста браў іх кіпцюрамі і шпуляў па хаце.

Аднойчы выпадковы знаёмы згадаў, што мае нарвежскага ляснога ката. Мы пацікавіліся характарам гадаванца, і той адказаў, што яго нарвежац быў вельмі тэмпераментны, але з гадамі супакоіўся. Канечне, мы спыталі, у колькі год гэта здарылася. Аказалася, что недзе каля 17. Гэта азначае, што Томасавы гісторыі будуць працягвацца!

Собака Дейзи, которая любит что-нибудь погрызть

Участница Лариса прислала рассказ о своей собаке:

—  Дейзи выбрала меня сама, пока ее брат лениво ходил и разнюхивал неизвестную территорию. Имя она тоже определила самостоятельно: я перебирала клички, попробовала «Дейзи», а малышка сразу отозвалась. С самого детства она проявила себя активной и веселой.

Я сразу закупилась игрушками, но они не помогли. Приключения начались в первый же день: она разгрызла пеленку. На следующее утро поняла вот что: пока я в душе, я ничего не вижу, соответственно, можно достать из мусорки фольгу и съесть ее. Дальше Дейзи съела обои в коридоре. Ладно, смирились и переклеили.

Потом наступило 8 марта. Этот день у меня был рабочим. Пришлось задержаться, а по прибытии я обнаружила собаку на месте преступления. Она опять разгрызла обои в коридоре. Новые обои! Любит ли моя собака ремонт? Думаю, да.

После разъяснительной беседы Дейзи поняла, что нельзя есть обои в коридоре. И решила попробовать их в зале.

Думаете только обои? Нет. Диван, металлические ножки стула, стены (видимо, кальция не хватало), тюль, полотенца, ковер, наушники, зарядное для ноутбука, зарядное для телефона и куча всего остального. Отдельно стоит упомянуть домик-лежанку для собак. Она уничтожила его, разбросав синтепон по всей квартире.

Еще одна страсть Дейзи — носки. В шутку называю ее Добби. Стоить отметить, что ноги я мою часто, носки у меня всегда чистые, поэтому запах тут ни при чем. Это нечто большее, что нам, маглам, не понять. Она может сама снять с ног носки, но за это время ни одного не порвала. Собака играет с ними, может даже погрызть немного, а чаще всего просто бегает по квартире с носком в зубах и лезет, чтобы ее пожалели.

Постоянно подъедает цветы: то на балконе, то на прогулке.

Спустя полтора года жизни она стала культурной, перестала так сильно вредничать, но энергии у Дейзи не убавилось. Теперь собака не кусается, вместо стен грызет палочки. Еще научилась просить, чтобы ее почесали, а команду «сидеть», увы, не освоила.

Партнер проекта:

Мы верим, что людям и домашним животным лучше вместе, и сейчас эта связь важна как никогда. PURINA заботится о вас, ваших питомцах и оказывает помощь тем, кто в ней нуждается, чтобы братья наши меньшие и их хозяева оставались счастливыми и здоровыми.

Хотите подписаться на новости о питомцах? Оставляйте нам свой e-mail, и раз в неделю мы будем присылать вам полезную информацию

-20%
-10%
-11%
-10%
-20%
-43%
-10%